Гарадзенскiя дамы чакаюць сваіх жыхароў, якія яшчэ не вярнуліся з вайны

|

Гродна – гэта адзін з нямногіх гарадоў Беларусі, у якім захаваўся гістарычны цэнтр. Але штогод мы заўважаем, як тыя ці іншыя будынкі знікаюць з нашых старых вуліц. Тое што далі нам продкі, на жаль мы не ў сілах захаваць.

 
Ёсць у Гродне такія  дамы, якія з павагі да продкаў трэба рэканструяваць і выкарыстоўваць. Напрыклад, раён вуліцы Вялікай Траецкай, дзе  калісьці жылі гардзенскія габрэі.

 
Некалькі старых дамоў вуліцы, якія былі пабудаваныя ў канцы 19 стагоддзя, а падчас вайны выкарыстоўваліся для гета, на дадзены момант у жадасным стане. Іх прадаюць і выстаўляюць на аўкцыёны, але на жаль, уладальнікаў так і няма.

 
Але пакуль дамы не маюць новых уладальнікаў, можа самы час успомніць пра  іх былых жыхароў?
Некалькі соцень сямей пражывала ў раёне вуліцы Вялікай Траецкай, а ў гады вайны дзясяткі габрэяў здолелі знайсці прытулак у гэтых дамах.

 

Зараз, падчас рэканструкцыі дамоў у цэнтры горада, знаходзяць так званыя лазы, схованкі, у якіх  вайною хаваліся габрэі.

Не так даўно ў адным з дамоў на вуліцы Карбышава знайшлі такі схрон, але ўладальнік кватэры,  на жаль, не знайшоў часу паказаць яго гарадзенцам, бо спяшаўся зрабіць рэмонт.

 

У многіх еўрапейскіх краінах, ў прыватнасці ў Польшчы, ёсць такая традыцыя: на такім доме вешаць шыльду з надпісам “Дом чакае сваіх жыхароў, якія яшчэ не вярнуліся з вайны”. Зразумела, што тысячы габрэяў з вайны ўжо не вернуцца ніколі, але такі надпіс сведчыць, што цяперашняе пакаленне не забывае былых месцічаў горада і шануе памяць аб іх.

 

Зараз гэты досвед перанімаюць і ў Гродне. Можа  гэты арыгінальны спосаб дапамога знайсці уладальнікаў старых дамоў, якія яшчэ не паспелі знішчыць.

align=”” width=”515″ height=”386″ >