Дождж не перашкодзіў другому дню “Кинемо”

Другі дзень фестываля “Кинемо” прайшоў на падворку Музея гісторыі рэлігіі 20 чэрвеня. Кінааматары паглядзелі  чатыры кароткаметражных нямых фільмы пад агучку Віктара Сямашкі, Вольгі Падгайскай і Віталія Эпава, і гурта Pafnutiy`s Dreams.

 

Першы фільм, які паказалі гасцям фестывалю – “Імігрант” Чарлі Чапліна. Гэта нямая кароткаметражка 1917 года. “Імігрант” агучваў Віктар Сямяшка на фартэпіяна і духавых інструментах. Гледачам пашчасціла ўбачыць “бонусны” фільм – “Сэрца скнары” 1911 года.

 

 

 

Пад музыку Pafnutiy`s Dreams госці глядзелі першы ў гісторыі кінематографа навукова-фантастычны фільм  – “Падарожжа на Месяц” (1902). Кароткаметражка Жоржа Мельеса гэта пародыя на  Жуля Верна з яго творам “З гарматы на Месяц” і Герберта Уэлса з фільмам “Першыя людзі на Месяцы”.

 

 

 

Скончыўся дзень камедыяй “Асобы знак”. Як і ў мінулым годзе, кінааматары прайшлі выпрабаванне дажджом. Гэтым разам, з улікам мінулагодняга досведу, усе прыйшлі з з парасонамі і пледамі. А прапанаваная гарачая кава дапамагла сагрэцца дажджовым надвячоркам.

 

 

Здымкі Алены Кавальчук