Пачаўся чарговы набор на Study Tours to Poland – навучальныя візіты ў Польшчу для студэнтаў
ШТО ТАКОЕ STP?
STP гэта не турыстычная вандроўка і не перапынак у адукацыі – гэта 12 дзён інтэнсіўнай працы, але ў зусім іншай форме, чым гэта прынята ў студэнцкай штодзённасці. Праграма візіту з’яўляецца дастаткова напружанай – яна дапамагае ўдзельнікам атрымаць новы досвед, веды і ўменні. Некаторы час застаецца і на адпачынак.
Рэалізацыя праекту адбываецца ў міжнароднай групе, дзе ўдзельнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі і з новай краінай. Удзел у праекце гэта таксама магчымасць атрымаць новы досвед і падзяліцца сваімі марамі пра будучыню з іншымі.
У праекце арганізатары чакаюць людзей, якія адкрытыя да супрацоўніцтва, пошуку новых сяброў і прыгодаў, актыўных, матываваных і цікаўных студэнтаў.
ХТО МОЖА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP?
У Праграме Study Tours to Poland могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:
- Узрост 18 – 21 год (народжаныя 1 студзеня 1994 – 30 чэрвеня 1997)
- З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацы
- Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе)
- Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 31 сакавіка 2016)
- Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland
ЯК МОЖНА СТАЦЬ УДЗЕЛЬНІКАМ STP?
Для ўдзелу ў STP кандыдаты праходзяць адбор на конкурснай аснове
ТЭРМІНЫ РЭАЛІЗАЦЫІ ПРАГРАМЫ
Заявы ад кандыдатаў прымаюцца да 13 ліпеня 2015
Інфармацыю аб выніках конкурсу кожны з кандыдатаў атрымлівае індывідуальна да 15 жніўня 2015
Візіты адбываюцца у кастрычніку і лістападзе 2015 (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна).
Працягласць візіту – 12 дзён
Падрабязная інфармацыя і анкета ўдзельніка – на сайце праграмы Study Tours to Poland