Чарговы суіцыд у Гродне: 24-гадовы хлопец павесіўся ў лесе на Дзевятоўцы

|

Як паведаміла крыніца “Твайго стылю”, па папярэдняй версіі хлопец павесіўся на рамнях з-за праблем з дзяўчынай.

 

За гадзіну да смерці ён напісаў некалькі апошніх статусаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы УКантакце: “Ніхто ніколі не баяўся страціць мяне. Як я кагосьці”, “Не шанцуе ў каханні мне! Можа ў смерці пашанцуе!”

 

Нагадаем, у Гродне апошнім часам ужо фіксаваліся выпадкі самагубстваў. У пачатку мая на вул. Дзяржынскага з акна выскачыла 69-гадовая жанчына, на наступны дзень у Альшанцы скончыў жыццё самагубствам малады хлопец. 28 мая мужчына на прыступках ля будынка Кастрычніцкага АВІР паспрабаваў скончыць жыццё самагубствам, разрэзаўшы горла канцылярскім нажом. На шчасце, у апошнім выпадку мужчыну ўдалося выратаваць.