Нікалас Сеалін вярнуўся ў Гродна
З Нікаласам мы сустрэліся на гарадзенскім стадыёне “Нёман”, дзе бразілец выступаў на традыцыйным летнім турніры за каманду “Тэста”.
align=”” width=”515″ height=”386″ >
– У мінулым годзе гуляў у серыі С, але на жаль вылецелі. У гэтым годзе прапанавалі кантракт у cерыi D, таму што адна каманда мела патрэбу ў вопытных гульцах, каб выратаваць становішча і не вылецець. Я пагадзіўся, бо было вялікае жаданне гуляць. І варта адзначыць – ўсё там атрымалася, цяпер у нас адпачынак, а што будзе далей пакуль невядома. Хацелася б вярнуцца ў Беларусь, бо тут жонка і дзіця. Мову я ведаю, і з мясцовым футболам знаёмы добра.
А як жа твой скандальны сыход з “Нёмана”?
Шчыра, я вельмі спакойна стаўлюся да крытыкі. Менавіта яна і з’яўляецца галоўным матыватарам. Яна дае магчымасць паказваць лепшы вынік. Ды i Гродна для мяне ўжо як дом.
Калі будуць выгадныя прапановы з Італіі, забярэш сям’ю з сабой?
Я пакуль не ведаю, дзе буду. Дзіця толькі пойдзе ў садок. Ды і ў жонкі тут бізнес, трэба шукаць варыянты ў Беларусі.
Доўга яшчэ плануеш гуляць?
Футбол – гэта тое што я ўмею рабіць лепш за ўсё. Аб завяршэнні кар’еры нават і не думаю, яшчэ малады. У Італіі бегаюць амаль да 38 гадоў.
А як там у Італіі, цяжка?
Зараз у Італіі сур’ёзны крызіс, уласна як і ў Беларусі. Не скажу што лёгка, жыццё вельмі дорага ўсё каштуе і прыходзіцца ўпарта працаваць. Серыя С – вельмі годны і моцны чэмпіянат. Многія гульцы выступаюць ў вышэйшай серыі А, а ўжо пасля 30 гадоў пераходзяць у дывізіёны ніжэй. Серыя D таксама вельмі цікавая. Згодна з рэгламентам у камандах не можа быць больш чатырох гульцоў маладзейшых за 1995 год нараджэння. Так што там таксама ёсць сур’ёзныя футбалісты.
Ці можна параўноўваць італьянскі і беларускі футбол?
У Італіі ўсе жывуць футболам. І там у серыях А і B круцяцца вельмі вялікія грошы. А так складана параўноўваць. У лігах, дзе я гуляў, прапаведуецца іншы стыль гульні: галоўнае працаваць у абароне і гуляць па пэўнай тактыцы. У Італіі гуляюць і даюць гуляць. У Беларусі ж больш сілавая гульня, i шмат доўгіх перадач.