Пракаты ровараў у Гродне: што, дзе і за колькі

Велапракаты ў Гродне – абнаўленне лета-2017

 

Ёсць у Гродне сетка дзяржаўных пракатаў, у якіх можна ўзяць ровар на месяц усяго за 100 тысяч рублёў. На жаль, такія ровары разбіраюцца вельмі хутка. Але калі часта названьваць і зазіраць у гэтыя пракаты, то можна выхапіць добры ровар.

Сетку пракатаў па горадзе арганізавала Гроднарамбытэхнiка:

Сацыялістычная, 26

Горкага, 64

Суворава, 13

Урублеўскага, 84

Пестрака, 2

Дзяржынскага, 139

 

Час працы:

ПН-ПТ – 9.00-18.00 (абед 14.00-15.00)

СБ – 9.00-17.00

НД – выхадны

 

Нядорага выйдзе ровар у пракаце ў Спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерва №3 па вул. Ажэшкі. Але пракат, як і школа, не працуе ў суботу і нядзелю. У наяўнасці ровары нават для самых маленькіх.

Цана: гадзіна – 30 000, дзве гадзіны – 40 000, тры гадзіны – 50 000, суткі – 70 000

Адрас: вул. Ажэшкі, 32

Тэлефоны: 74-30-65, +375 (29) 787-39-10

Сайт: grodnosdushor-3.by

 

У самым цэнтры горада на вуліцы Акадэмічнай ёсць “Еўрапракат”. Асартымент, на жаль, невялікі, але ровары заўсёды маюцца ў наяўнасці.

 

Цана: суткі – 100 000 рублёў

Адрас: Акадэмічная, 14

Час працы: ПН-ПТ – 9.00-18.00 (абед 14.00-15.00)

СБ – 10.00-14.00

НД – выхадны

Тэлефон: +375 (29) 2869474 (МТС)

Сайт: europrokat.by/tags/velosiped/

 

У адным з самых любімых месцаў для раварыстаў – Пышках – ужо ва ўсю працуе пракат ровараў. У наяўнасці – вялікая колькасць двухколавага транспарту.

align=”” alt=”прокат велосипедов Гродно велосипеды напрокат” > 

Цана: 1 гадзіна – 100 000 рублёў

суткі – 150 000 рублёў

Адрас: урочышча Пышкі, Старт “Сцежкі здароўя”

Час працы: ПН-ПТ – 9.00-20.00

СБ-НД – 11.00-20.00

Без выхадных (акрамя дрэннага надвор’я) 

 

Недалёка, у жоўтым доміку побач з “Калабкамі”, працуе пракат, дзе ёсць нават два бясплатныя ровары – “раскладзік” і 4-колавы дзіцячы. Іншыя ровары – горныя і шасэйныя. Яны маюць спідометры і трымальнікі для бутэлек.

Цана: 1 гадзіна – 40 000 – 60 000, кожная наступная – танней на 10 000, на суткі ровары пакуль не даюць

Час працы: ПН-ПТ – 18.30-22.00

СБ-НД – з раніцы да вечара

Тэлефон: +375 (29) 780-83-82 (Ілля)

 

Яшчэ адзін пракат у Пышках працуе на базе Фізкультурна-аздараўленчага комплексу Цэнтра алімпійскага рэзерву. У наяўнасці ёсць горныя ровары і беларускія Aist.

Адрас: урочышча Пышкі, 13

Час працы: СР-НД – 12.00-20.00

 

Год таму ў Гродне з’явілася навінка ў сферы пракату. Патрэбны ровар можна выбраць не адыходзячы ад камп’ютара. Супрацоўнікі пракату “Velakropka” цягам гадзіны могуць даставіць дадому ваш заказ.

 

Цана: суткі – ад 120 000 рублёў

Адрас: velakropka.by

Час працы: штодня ў любы час

Тэлефон: +375 (33) 3080020

 

Яшчэ адна дастаўка наўпрост пад хату – гэтым разам платная. Пракат ажыццяўляе фірма “Каталун’я”, якая займаецца роварамі і дзіцячымі крэсламі на двухколавы транспарт.

 

Цана: суткі – ад 150 000 рублёў.

Адрас: catalunya.by

Час працы: з 9 да 22 гадзін без выходных

Тэлефон: +375 (29) 5776644

 

Ведаеце пракат, які мы не згадалі ў гэтай падборцы? Напішыце пра яго ў каментарыях або дашліце ліст на адрас [email protected]

і мы дадамо яго ў спіс.