Парламент Расіі і Беларусі сабраўся ў Гродне

|

Як паведамляе БЕЛТА, цягам гэтай сесіі будуць  абмеркаванны першачарговыя задачы развіцця Саюзнай дзяржавы на сярэднетэрміновую перспектыву. Павестка дня дэпутатаў уключае таксама разгляд ходу рэалізацыі плана мерапрыемстваў Саюзнай дзяржавы на 2014-2015 гады, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама плануецца разгляд арганізацыйных пытанняў, звязаных са зменамі ў складзе і рэгламенце Парламенцкага сходу.

 

Зараз ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбываецца круглы стол, прысвечаны тэме “захавання памяці пра брацтва па зброі ў І Міравой вайне  Беларусі і Расіі як аснова патрыятычнага выхавання моладзі”. Па заканчэнню паседжання яго ўдзельнікі  ўскладуць кветкі і вянкі да Вечнага агня.