Беларусы больш шчаслівыя, чым расейцы, але менш, чым літоўцы

|

Эксперты Сеткі ААН па рашэннях у сферы ўстойлівага развіцця апублікавалі рэйтынг найбольш шчаслівых дзяржаў свету World Happiness Report 2015. У гэты рэйтынг, заснаваны на выніках даследавання Gallup World Poll, увайшлі 158 краін. Пры вызначэнні пазіцыі кожнай дзяржавы ўлічваліся такія фактары, як працягласць жыцця, сацыяльныя свабоды, колькасць беспрацоўных, а таксама ўзровень карупцыі і ВУП на душу насельніцтва. Акрамя таго, пад увагу прымаліся маральныя паказчыкі – велікадушнасць і шчодрасць.
 
Рэйтынг ўзначаліла Швейцарыя, якая набрала 7,587 бала, далей ідуць Ісландыя і Данія, а таксама Нарвегія і Канада. У першую дзясятку ўвайшлі Нарвегія і Канада, Фінляндыя і Нідэрланды, Швецыя, Новая Зеландыя і Аўстралія. Апошнія радкі дасталіся Сірыі, Бурундзі і Таго.

 

Першы рэйтынг самых шчаслівых краін свет з’явіўся ў 2012 годзе, тады наша краіна была на 64-ым месцы. Выходзіць, за апошнія некалькі гадоў беларусы сталі больш шчаслівым.

 

У цяперашнім рэйтынгу Беларусь заняла 59-ы радок, Літва – 56-ы, Расія – 64-ы, Эстонія – 73-ы, а Латвія – 89-ы. Цікава, што наша краіна абагнала не толькі Расію, але і Малайзію, Харватыю, Ямайку, Кіпр, Турцыю, Латвію, Партугалію і многія іншыя дзяржавы, якія ў нас прынята лічыць заможнымі.