На парозе дарослага жыцця: у гарадзенскіх студэнтаў – выпускныя

|

У кагосьці пачнецца адпрацоўка дзесьці далёка ад дома, а ў кагосьцi пачнуцца сур’ёзныя выпрабаванні на жыццёвым шляху. Шмат каму з хлопцаў на выпускным вечары, разам з дыпломам, уручаюць і павестку ў ваенкамат.

 

Студэнты медыцынскага універсітэта пачалі святкаваць выпускны ўжо 25 чэрвеня і ўжо ведаюць, чым будуць займацца ў бліжэйшыя гады:

 

Дарэчы, у медыкаў ёсць такая традыцыя: выпускнікі, якія жылі ў інтэрнаце, выносяць старую мэблю, сшыткі і ладзяць вялікае вогнішча каля будынка інтэрната. А потым усіх жадаючых запрашаюць на свой паверх, каб падзяліцца вопытам з малодшымі курсамі за “салодкім” сталом. Апошнім часам традыцыям стараюцца перашкодзіць, але студэнты знаходзяць розныя спосабы правесці апошні рытуал перад дарослым жыццём.

У юрыстаў і на многіх іншых факультэтах Купалаўскага універсітэта выпускныя пачнуцца 26 чэрвеня пасля ўручэння дыпломаў. 

 

Для мяне скончаны важны перыяд жыцця. Цяпер, як кажуць бацькі, надыходзіць сапраўднае дарослае жыццё. Баюся, будзе цяжка, але з падтрымкай блізкіх ўсё будзе добра. У будучыні хацелася б знайсці такую працу, каб адчуваць сваю значнасць і карыснасць для грамадства. Я як юрыст хачу дапамагаць нашым грамадзянам у іх праблемах, – распавядае яшчэ студэнт юрфака Яўген.

 

Выпускныя ў гарадзенскіх універсітэтах працянуцца да апошніх дзён чэрвеня.