Куды схадзіць у Гродне ў выходныя 26-28 чэрвеня

|

ВЕЧаР ДаКУМЕНТАЛіСТыКі

Калі: 26 чэрвеня, 19.00

З фільму “Здорово и Вечно” можна даведацца пра сібірскую панк-культуру 80-х, гурт “Гражданская оборона” і яе лідара Ягора Летава. Пасля прагляду – песні пад гітару.

Дзе: Антыкафэ “Жывы час”, вул. Маркса, 13-1

За колькі: 40 тыс.

 

Канцэрт BEACH BOOGIE BAND

Калі: 26 чэрвеня, 22.00

Хіты рускага і замежнага року, rock-n-roll, рэтра

Дзе: кафэ-клуб “Чемпи”, вул. Антонава, 29

За колькі: за так

 

Аўтакінатэатр

Калі: 26, 27 і 28 чэрвеня, 22.30

На гэтым тыдні пакажуць:

пятніца – “Дзень дурака” (камедыя, 2014 год)

субота – “Тачка №19” (баявік, трылер, 2013 год)

нядзеля – “Канец свету” (фільм жахаў, 1999 год)

Дзе: Юбілейнае возера

За колькі: 40 тыс. за аўтамабіль

 

НОЧ КіНО ў АНТыКАФэ

Калі: 26 чэрвеня, 23.00

Гэтым разам – добрыя і жыццёвыя фільмы: “Заплаці іншаму”, “Кароль-рыбак” і “Сем жыццяў”.

Дзе: Антыкафэ“Жывы час”, вул. Маркса, 13-1

За колькі: 50 тыс. па запісу, 70 тыс. без запісу

 

СУСТРЭЧА НА НЁМАНЕ

Калі: 27 чэрвеня, 11.00

Актывісты дабрачыннага праекту “Dapamoha” ладзяць тэматычную сяброўскую сустрэчу на Нёмане дзеля знаёмства і агульнага адпачынку на прыродзе. Падрабязнасці тут.

Дзе: збор ля лесапарку “Пышкі”

За колькі: 50 тыс.

 

Фестываль GRODNO JAZZ-2015

Калі: 27 чэрвеня, 19.00, 28 чэрвеня, 16.00

На юбілейным джазавым фестывалі выступяць музыкі з Беларусі, Польшчы, Нямеччыны і ЗША.

Дзе: Адкрытая пляцоўка Новага замка

За колькі: 150 тыс. – адзінь дзень, 250 тыс. – два дні

 

Спектакль “АСКАР І ПАНІ РОЗА”

Калі: 27 чэрвеня, 19.00

Беларускамоўны спектакль пра выжыванне – што можа быць актуальней у сённяшні часы?

Дзе: Драмтэатр, вул. Маставая, 35

За колькі: 60 тыс.

 

КАНЦЭРТ THE FISH DESSERT

Калі: 27 чэрвеня, 22.00

Вядомы гарадзенскі кавер-бэнд выконвае песні рускіх і беларускіх рок-гуртоў

Дзе: кафэ-клуб “Чемпи”, вул. Антонава, 29

За колькі: за так

 

Беларускі фестываль аматараў авіяцыі

Калі: 27 чэрвеня, 10.00-23.00, 28 чэрвеня, 9.00-20.00

У праграме фестывалю «Небо выбрало Нас» дэманстрацыйныя палёты, скокі з парашутамі, выстава авіятэхнікі, круглы стол і канцэрт. Сярод гледачоў разыграюць 10 хвілін палёту на самалёце.

Дзе: Аэрадром “Караліно” каля Юбілейнага возера

За колькі: за так

 

IV Міжнародны Біг-Міні-Фестываль вулічнага мастацтва

Калі: 27 чэрвеня, 16.00-00.00, 28 чэрвеня, 12.00-23.00

Фестываль адбываецца ўжо тры гады і стаў часткай летняй культурнай праграмы. Сярод удзельнікаў: вулічныя тэатры, каманды фаер-шоу, музыкі, аніматары, жывыя статуі і іншыя артысты з Беларусі, Расіі і Украіны. У праграме таксама майстар-класы і выстава рэтра-аўто.

Дзе: Парк Жылібера, вул. Савецкая, плошча Савецкая

За колькі: за так

 

Рок-канцэрт у межах фестывалю вулічнага мастацтва

Калі: 28 чэрвеня, 20.00

Кавер-гурт Prime Band і гурт “Соцыум” выканаюць песні Metallica, HIM, Nirvana, Katy Perry, Pink Floyd і іншых.

Дзе: Парк Жылібера, летняя сцэна

За колькі: за так

 

Спектакль “ВИЙ. СТРАШНАЯ МЕСТЬ”

Калі: 29 чэрвеня, 19.00

Сцэнічная фантазія па матывах Гогаля ад гарадзенскага аматара містычных гісторый Алега Жугжды.

Дзе: Тэатр лялек, вул. Дзяржынскага, 123/1
За колькі: 60 тыс.