Справы “Нёмана” перад гульнёй са “Слуцкам”

|

У 12 туры падапечныя Сяргея Саладоўнікава, узяўшыя добры ход у папярэдніх хатніх матчах, будуць прымаць ФК Слуцк, які размясціўся на апошнім радку ў турнірнай табліцы з 6 ачкамі ў актыве.

 

Аднак з такой нагоды не варта спісваць суперніка з рахункаў, бо менавіта ў гэтай камандзе выступаюць былыя гульцы гарадзенскага Нёмана: Лявіцкі, Алісейка і Зубовіч. А яны, як ніхто іншыя, ведаюць слабыя месцы каманды Сяргея Вітальевіча. Ёсць вялікая верагоднасць, што менавіта гэтыя хлопцы выйдуць у стартавым складзе і будуць даказваць гарадзенскай публіцы, што яны лепшыя.

Радуе той факт, што жоўта-зялёныя на працягу апошніх 4 тураў дэманструюць добрую гульню і зарабляюць ачкі. У апошніх двух хатніх матчах “Нёман” атрымаў ўпэўненыя перамогі. У 8 туры гарадзенцы білі “Граніт” з Мiкашевiч, а ў 10 туры жоўта-зялёныя ўпэўнена разабраліся з ФК “Нафтан”.
 

Да сур’ёзных стратаў “Нёмана”можна аднесці траўму Бебе. Ён папоўніў клубны лазарэт пасля гульні з брэсцкiм “Дынама”.

Матч супраць слуцкай каманды пройдзе ў нядзелю на гарадскiм стадыёне, пачатак сустрэчы ў 18:30.