Узброеныя сілы Беларусі папоўніліся гарадзенскiмi афіцэрамі
Пасля ўрачыстага пастраення, ўручэння дыпломаў і развітання са сцягам універсітэта, маладых афіцэраў віталі і віншавалі сваякі і сябры.
Не забыліся маладыя лейтэнанты і пра даўнія афіцэрскія звычаі – падчас маршу традыцыйна былі ўскінуты ўгару дзесяткі манет, якія пасля ахвотна збіралі дзеці.
Нагадаем, што ваенны факультэт у ГрДзУ быў створаны 1 жніўня 2005 года, у 2006-м адбыўся першы набор з 32 курсантаў. Выпускнікі факультэта размяркоўваюцца ў ваенныя часткі па ўсёй краіне.