Выпуск 2015: Хто на вяселле, а хто ў войска
Большасць выпускнікоў ужо ведаюць, чым хочуць займацца пасля заканчэння універсітэта. Шмат хлопцаў пойдуць у войска аддаваць доўг Радзіме, а дзяўчаты аддаюць перавагу творчай працы.
Дарэчы, васемнаццаць лепшых выпускнікоў гродзенскіх ВНУ нядаўна пабывалі на Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі. Сярод запрошаных – студэнты, якія вызначыліся ў вучобе, навуковай, грамадскай, культурнай і спартыўнай сферах, пераможцы алімпіяд і конкурсаў. Сацыёлагі таксама апынуліся ў ліку гэтых лепшых.
Нам застаецца толькі пажадаць выпускнікам поспехаў ў іх дарослым жыццi.