“Спявай мне песні пра каханне”: спявак з Ірака здымае музычны відэакліп у Гродне

|

На фоне аркі закаханых арабскі спявак Ватэк Наср выконваў прыгожую песню пра каханне. 

Iракская здымачная каманда ў Беларусі знаходзiцца ўжо на працягу трох дзён, але 30 чэрвеня быў першы дзень у Гродне. Да гэтага здымкі праходзілі ў Мінску.

Па словах рэжысёра, Сарана Алі Шарыба, Беларусь была абрана для здымак не выпадкова. Госці з Ірака лічаць нашу краіну вельмі прыгожай. Варта адзначыць, што нашы цудоўныя беларускія ландшафты музыканты выкарыстоўваюць ўжо на працягу чатырох гадоў. Напрыклад, мінулым летам быў адзняты прыгожы і рамантычны відэакліп у Мінску. Дарэчы, ролю прыгажуні-дзяўчыны выконвала наша зямлячка.

Праца над гарадзенскiм відэакліпам пройдзе яшчэ некалькі дзён. Сёння госці адправяцца ў гонар нашага горада – гарадзенскі стары замак.

Фота i вiдэа: Таццяна Калiневiч