Юлія Шышко – лепшая сярод тысячы

|

Нагадаем, што праект прадугледжваў конкурсны адбор вакалістаў для Прэзідэнцкага аркестра пад кіраваннем Віктара Бабарикина.

 

У лютым у 15 гарадах Беларусі прайшлі кастынгі. Прафесійнае журы праслухала больш за паўтары тысячы чалавек і адабрала 25 выканаўцаў для ўдзелу ў другім адборачным туры.

Фінал адбыўся ў рамках «Музычных вечароў у Мірскім замку». Юлія Шышко – выпускніца аддзялення харавога дырыжыравання. «Выдатны дыплом з – заслужаны вынік чатырохгадовай вучобы ў каледжы. Яна тройчы станавілася лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу «Усе мы родам з дзяцінства». На фэстах «Беларусь мая песня» і «Залатая пчолка» у 1998 і 2001 гадах заваёўвала дыпламы I ступені. Была дыпламантам рэспубліканскага конкурсу «Маладыя таленты Беларусі».

 

Фота «Газета Слонімская»