Чалавек паўсюль застаецца чалавекам
Усе людзі любяць адпачыць ад паусядзённага жыцця на прыгожым баку жыцця. Тут у Гродне яны ідуць да Нёмана. Каля ракі маладыя, старыя, мінакі ды бізнэсоўцы расслабляюцца ў канцы дня.
Гэта месца кідае выклік шматлікім стэрэатыпам.
Вам не трэба ехаць далёка ці жыць у іншым месцы, каб адчуць асалоду ад жыцця. Рака таксама прапануе забавы для розных группаў людзей. Людзі вельмі розныя, але яны могуць ужывацца ў адным месцы.
Рака файнае месца для ўсіх, каб быць тут
Сам-насам з прыродай
Людзі маюць шэраг прычынаў, каб адпачываць каля Нёмана. Гэта можа быць рыбалка ці жаданне атрымаць асалоду ад віда на горад ці прыроду. Усе гэтыя патрэбы могуць быць рэалізаваныя каля ракі.
Сам-насам з прыродай, рыбалка
Яны могуць быць тут у адзіноце, медытаваць ці рыбачыць у ціхай кампаніі іншых рыбакоў.
0 align=”” alt=”Дзень на беразе ракі” width=”515″ height=”344″ >
Медытацыя
Гледзячы на гэтых людзей, я падумаў, што яны былі самымі спакойнымі каля гэтай ракі – цалкам сканцэнтраваныя на рыбалцы і толькі часам адцягваюць сваю ўвагу на размову або сузіранне світання.
1 align=”” alt=”Дзень на беразе ракі” width=”515″ height=”344″ >
Нагода сустрэцца. Спакой
“Турысты”
Ціхая музыка ідзе з вуліцы і адцягвае ўвагу гледачоў. Аўтамабілі едуць павольна, спыняючыся на некалькі хвілін. Можна лёгка ўявіць людзей, якія сядзяць у машыне, проста па тыпу музыкі, якую яны слухаюць.
Маладыя людзі, бізнэсоўцы, працаўнікі на шляху дадому. Усе тыпы людзей праязджаюць тут, а некаторыя нават двойчы.
Гледзячы на закат
Вечарына каля ракі?
Гучная музыка ідзе ад машын, прыпаркаваных ля ракі. Іх кіроўцы сядзяць побач з ракой і атрымоўваюць асалоду ад гутаркі, выпіўкі і прыгожых краявідаў.
Усё гэта ў адным месцы
Таксама часам закаханыя пары прыходзяць сюды, каб рамантычна правесці час, які яны ніколі не забудуць.
Рамантыка
“Спартоўцы”
Некаторыя з тых, хто праводзіў свой вечар каля Нёмана, былі вельмі актыўнымі і даследавалі бераг ракі. Яны падняліся на пагорак да старога замка, атрымліваючы асалоду ад усяго, што можна было убачыць на гэтым шляху.
…і мець здавальненне
Большасць аднак проста павольна шпацыравала ўздоўж, і цешыліся з выдатных краявідаў. Але бацькі разам са сваімі дзецьмі ходзяць шмат – яны робяць экскурсіі.
У такім шпацыры можна аб’яднаць клопат пра дзяцей і свой вольны час
Акрамя таго, я не павінен забыцца на сябе – я знайшоў тут для сябе цікавую гісторыю.
Адно месца для многіх людзей?
Усе гэтыя розныя людзі любяць бавіць час у адным і тым жа месцы. Гэта добра, і да гэтага варта заахвочваць. Гэтыя розныя людзі маглі не ведаць адно аднога, а каля ракі можна знайсці добрую нагоду, каб пачаць размову з кім-небудзь новым.
Дзіўна, але ніхто не перашкаджае іншым. Толькі тыя, хто слухаў гучную музыку, вымусілі некалькі чалавек сысці прэч. Асабліва, калі дзве групы паступова рабілі музыку ў сваіх машынах гучней ды гучней, каб не чуць іншыя гукі, гэта стала невыносна для астатніх людзей, якія гулялі ля ракі.
Трэба паспрабаваць паважаць патрэбы іншых, яны таксама хочуць праыесці час у гэтым месцы. Тое ж самае тычыцца смецця: калі вам падабаецца месца – не кідайце смецце на зямлю, бо наступны не зможа больш пацешыцца прыгажосцю.
Кветкі прыгожыя, але калі вы зрываеце іх, ніхто не можа атрымаць асалоду ад гэтых кветак
Пераклад Варвары Злобінай.
Чытайце больш па-ангельску на блогу нашага валанцёра.
Здымкі Рона Сольфа можна пабачыць на “ТваімСтылі”:
Знята ў Гродне, Гродна – горад кахання і любові, Гродна ў аб’ектыве валанцёра з Люксембурга, Гродна ў фотааб’ектыве валанцёра з Люксембурга: частка 2 .