Час Орлісаў: вядомы гарадзенскі род раскрывае свае таямніцы

“На вялікі жаль, след гарадзенскіх Орлiсаў бясследна знік у 1941 годзе. Прасачыць далейшы лёс гарадзенскіх габрэяў не ўдалося”, – распавядае Глеб, адзін з нашчадкаў сям’і, якім удалося з’ехаць яшчэ да вайны.

 

Я быў у шоку, калі стаў займацца сваім родам. Аказваецца, у маіх продкаў была багатая гісторыя. Дзякуючы Віктару Саяпіну, нам удалося даведацца больш пра сваіх сваякоў, убачыць і зайсці ў дом, дзе калісьці жылі Орлiсы. Я і не ведаў, што ў нашым родзе былі і хімікі з юрыстамі, і равіны з дактарамі. Раней я не цікавіўся гісторыяй, але пасля таго як капнуў свой род, мне стала ўсё цікава. І цяпер, калі чытаю пра падзеі, звязаныя з XIX і ХХ стагоддзямі, разумею, што гэта так блізка да мяне”.

Акрамя Глеба, на сустрэчы прысутнічаў і яго бацька Марк Орлiс, які на працягу ўсяго дня чытаў вершы і расказваў пра карціны свайго брата Арсенія Орлiса.

Усё жыццё брат “пісаў у стол”, нідзе не публікаваў свае карціны, а яны ж такія выдатныя. Мы прывезлі больш за 50 карцін у Гродна, хай гараджане ўбачаць, які талент меў іх суайчыннік”, – распавёў Марк

 

Гарадзенцы таксама пазнаёміліся ​​з габрэйскай кухняй. Напрыклад, Латкес і Халі – на першы погляд здаецца, што гэта нешта незвычайнае. Але гэта – нацыянальныя дранiкi, прыгатаваныя па спецыяльным рэцэпце, і белы хлеб, які ў наш час можна набыць у любой краме. Таксама гарадзенцаў частавалі арыгінальным габрэйскім фаршмакам.

Выстава мастака Арсенія Орлiса будзе дзейнічаць у Гродне да 10 верасня.