На беларускай мяжы з’явіцца платная электронная чарга

|

Згодна з дакументам, праз паўгода на беларускай мяжы з’явіцца платная сістэма электроннай чаргі, а таксама зоны чакання аўтатранспартных сродкаў.

Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, указ распрацаваны “ў мэтах удасканалення парадку пропуску праз дзяржаўную мяжу фізічных асоб, транспартных сродкаў і тавараў”.

 

Аператарам сістэмы, які павінен стварыць адпаведнае праграмнае забеспячэнне і ўкараніць яго ў мытную і памежную сераду, прызначаны “Белмытнясэрвіс”. Ён жа будзе атрымліваць і ўсе сродкі, якія фізічныя і юрыдычныя асобы будуць плаціць за права прайсці мяжу па сістэме электроннай чаргі.

Кошт за пераход мяжы па электроннай чарзе пакуль не вызначаны, яго павінен назваць Савет міністраў Беларусі, ён жа – вызначыць, на якіх пунктах пропуску праз паўгода павінна запрацаваць сістэма.

Звычайную чаргу таксама можна будзе прайсці па льготным рэжыме, аднак колькі яна зможа прапускаць аўтамабіляў у гадзіну і ў суткі – не ўдакладняецца.