Палац спартыўных гульняў пабудуюць у Гродне

|

Пра гэта паведамляе сайт Гродзенскага аблвыканкама.

Гродзенцаў цікавіла перспектыва пабудовы палаца для гульнявых відаў спорту і фінансаванне развіцця спорту ў нашым рэгіёне.

 

На прыёме было агучана, што ёсць праект залы для гульняў, але рэалізацыя праекта адкладаецца з-за фінансавых пытанняў. Бо будаўніцтва залы выльецца ў 200 мільярдаў рублёў. Але Палац гульнявых відаў спорту першы ў чарзе спартыўных збудаванняў, пабудаваць якія плануецца ў Гродне.

 
Намеснік міністра паабяцаў вырашыць і фінансавыя праблемы гандбольнага клуба “Гараднічанка”, якія ўзніклі з-за розначытанняў у нарматыўна-прававых актах.

 

Разгледзіць міністэрства і пытанне аб з’яўленні новай прафесіі ў спартыўнай галіне – “парашутыст”. Пакуль што такой няма, а трэнеры, якія нясуць вялізную адказнасць за жыццё і здароўе людзей, лічацца інструктарамі.