Надвор’е аранжавага ўзроўню: прагноз на тыдзень

|

У ноч на 8 ліпеня на большай частцы тэрыторыі Гродзенскай вобласці чакаюцца навальніцы, месцамі шквалісты вецер з парывамі да 15-20 м/с.

 

Днём 8 ліпеня ў паўднёвых і цэнтральных раёнах вобласці паветра прагрэецца да +30 … +33 ºС. Пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 4-9 м/с.

 

Тэмпература паветра ў Гродне:

Ноччу: +14… +16 ºС

Днём: +24… +26 ºС

 

З 9 ліпеня прагназуецца паступовае паніжэнне тэмпературы паветра.

 

У ноч на 9 ліпеня без ападкаў, тэмпература +13…+18ºС, днём на большай частцы Гродзенскай вобласці і ў Гродне кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі магчымы град. Вецер заходні 5-10 м/с, днём на большай частцы вобласці парывы да 15-18 м/с. Днём паветра прагрэецца да +20…+25ºС.

 

У ноч на 10 ліпеня месцамі, а днём на большай частцы Гродзенскай вобласці і ў Гродне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. 

 

Папярэдні прагноз надвор’я на 10-12 ліпеня 2015г.

 

10 ліпеня: на большай частцы кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +9… +14 ºС, максімальная днём +15… +20 ºС.

 

11 ліпеня: на большай частцы кароткачасовыя дажджы, днём месцамі навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8… +13 ºС, максімальная днём +17… +22 ºС.

 

12 ліпеня: месцамі кароткачасовыя дажджы, днём магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8… +13 ºС, днём +18… +23 ºС.

 

Па дадзеным grodno.hmc.by