Купалле адсвяткавалі ў Залессі
Уладарылі на свяце чатыры стыхіі: зямля, вада, паветра і агонь. Светлыя сілы увесь час змагаліся з нечысцю. Удзельнікі Купалля ладзіліся старажытныя абрады, вадзілі карагоды.
Упрыгожваў свята сваёй прысутнасццю і спевамі гурт “Стары Ольса”. Залессе слухала музыкаў ўпершыню. Выступ складаўся з трох частак, напрыканцы кожнай заліўся танцавальны майстар-клас для ўсіх жадаючых. А іх было даволі шмат.
Таксама працаваў таксама горад майстроў, спявалі жанчыны з мясцовага гурта “Залесянка”, ладзілася фаер-шоў.
Для тых, што не дужа спяшаўся раніцай на працу, была магчымасць да глыбокай ночы патаньчыць на дыскатэцы ці пашукаць ў цёмным парку папараць-кветку.