“Дабраном” у Гродне: “Не вядзіцеся на правакацыі, мы працуем у звычайным рэжыме”

Пачынаючы з лютага бягучага года, пытанне своечасовасці разлікаў гандлёвых сетак з пастаўшчыкамі за пастаўленую прадукцыю неаднаразова абмяркоўваўся на пасяджэннях калегіі Мінгандлю. Сеткавым арганізацыям прапаноўвалася прыняць вычарпальныя меры па пагашэнні пратэрмінаванай запазычанасці. Лістом ад 28.05.2015 Мінгандаль ўсталяваў канчатковы тэрмін разлікаў – 10 чэрвеня 2015 года.

 

Аднак на момант праверкі у ЗАТ “Дабраном” была пратэрмінаваная запазычанасць за пастаўленыя тавары, у тым ліку мяса, малако і хлеб, якая склала звыш 30 млрд. рублёў. Ад 21 ліпеня плануецца прыпыненне дзейнасці магазінаў на 90 дзён.

 

У Гродне ў  спіс крамаў сеткі ЗАТ “Дабраном” уваходзяць каля 15 крам “Родная сторона” і адна крама пад назвай “Дабраном”. Як паказала апытанне, большасць прадаўцоў аднаго з гэтых магазінаў не ведаюць аб праблемах свайго начальства.

Мы працуем у звычайным рэжыме. Прадукты прывозяцца ў вызначаны час, ніякіх затрымак няма. Навошта паніку разводзіць на пустым месцы,– распавяла загадчыца адной з крамаў “Родная сторона”.

У наступнай краме пра запазычанасць ведалі, супрацоўнікі выказвалі перажыванне магчымасць захаваць тут свае працоўныя месцы.

– Вы ўяўляеце, калі зачыняць каля 15 крам толькі ў Гродне, што гэта будзе. Столькі людзей сыдзе ў адпачынак за свой кошт. Такога нельга дапусціць. Галоўнае, каб наша кіраўніцтва своечасова разлічылася з пазыкамі, – распавялі прадаўцы крамы “Родная сторона”.

 

А вось у адзінай у горадзе краме “Дабраном» параілі ня весціся на правакацыі:

align=”” width=”515″ height=”386″ >
– Працуем у звычайным рэжыме. Галоўнае – не паддавацца на правакацыі. Штодня прыязджае па некалькі машын і прывозяць нам тавары. Паліцы нашы запоўненыя – усё добра. Няхай людзі не баяцца, мы вас запэўніваем: нас не зачыняць.

А мы чакаем 21 ліпеня, каб даведацца, якім будзе працяг гісторыі.