Горад у здымках: 9 лiпеня 2015

| Без катэгорыі

Сённяшні дзень прынёс пахаладанне ў наш горад, пачаліся кароткачасовыя дажджы. Але гэтае надвор’е не перашкодзіла  гарадзенцам выходзіць з дому ў горад.

 

Для многіх раніца пачалася не з кавы, а з дрэннага настрою. У звыклых кавярнях, дзе гараджане любяць піць каву, не было вады. Водазабеспячэнне аднавілі толькі ўвечары, а рамонтныя работы на вуліцы Савецкай працягнуцца яшчэ ўсю ноч.

 

 
Таксама сёння над горадам можна было пабачыць самалёты і верталёты – у аэрапорце пад Гродна праводзіліся вучэнні.

 
Заўтра 10 ліпеня яшчэ больш пахаладае. Паветра прагрэецца толькі да +18.

Падобнае надвор’е чакае гарадзенцаў і ў суботу.