“Нёман”: пераходзім праз экватар

|

Адразу пасля першага круга кіраўніцтва “Нёмана” дало зразумець, што каманда не збіраецца працягваць супрацоўніцтва з Iгарам Крывабокам і Іванам Дзянісевічам, у якога якраз скончыўся кантракт.

 

Усё яшчэ не вырашана пытанне з Паўлам Савіцкім, пагаворваюць, што палякі перадалі ўсе дакументы на гарадзенскага паўабаронцу, але беларуская федэрацыя яшчэ не дала свой адказ. Ёсць верагоднасць, што Савіцкага ў матчы з “Дынама” можа не быць.

 

У перыяд трансфертнага акна гарадзенскi клуб плануе падпісаць некалькі футбалістаў.

 

Не выключана, што ў клуб можа вярнуцца Яўген Савасцьянаў, які прыязджаў на апошнюю хатнюю гульню гарадзенцаў.

Літаральна на днях кантракт з гарадзенскім клубам падпісаў Сяргей Кавалюк, які раней выступаў за жоўта-зялёных у сезонах 2006 і 2007 гадоў, а апошнім часам гуляў за “Ліду”.

 

align=”” width=”515″ height=”343″ >
Ёсць верагоднасць таго, што з клубам падпіша кантракт бразільскі паўабаронца Нікалас Сеалін, які зараз адпачывае ў Гродне.

Дапамагчы гарадзенцам са сталічным камандай не зможа Бебе, які ўсё яшчэ аднаўляецца пасля траўмы.

 

Матч у першым крузе паміж супернікамі скончыўся ў Гродне з лікам 1:1.

 

12 Ліпеня. 17:30 “Дынама” Мінск – “Нёман”