Пачалася рэканструкцыя старога будынка па вуліцы Вялікай Траецкай (ФОТА звонку і знутры)
Карэспандэнту “Твайго стылю” распавялі, што замоўца аб’екта – мінская будаўнічая фірма, якая плануе рэканструяваць стары дом пад гасцініцу.
Галоўная мэта рэканструкцыі – не нашкодзіць гістарычнаму абліччу будынка. У сувязі з гэтым вонкавы бок дома не зменіцца: цэглу адшліфуюць, швы пачысцяць.
А вось унутры прыйдзецца многае перарабіць.
Дом №57 пабудаваны ў 1890 годзе. У розныя часы тут знаходзіліся малітоўная школа, малітоўны дом Левінсона. У 20-я гады ХХ ст. працавалі прыватныя настаўніцкія курсы, семiкласная школа “Талмуд Тора” Бадылькеса.
У пасляваенныя гады ў гэтым будынку знаходзіліся кааператыўны тэхнікум, гандлёва-кааператыўная школа, а ў 60-я гады мінулага стагоддзя – інтэрнат кааператыўнага тэхнікума.