Нёман мялее і прыносіць гісторыкам новыя знаходкі
Па словах інжынера-гідролага Гроднааблгiдрамета Святланы Ракашэвiч, небяспечнай з’явай для суднаходных частак ракі лічыцца ўзровень вады ніжэй за 70 см. Палепшыць сітуацыю змогуць хіба што моцныя і працяглыя дажджы.
З-за таго, што Нёман змялеў, актывізаваліся рыбакі і аматары даўніны. Штодня на берагах Нёмана можна заўважыць як людзей з вудамі, так і людзей, якія разглядаюць берагі.
Наш карэспандэнт прайшоўся паўз рэчку і за 10 хвілін зрабіў некалькі цікавых знаходак:
align=”” width=”515″ height=”386″ >
А вось блогер Мечыслаў Супрон днямі знайшоў драўлянае прыстасаванне для мыцця бялiзны i каменную сякеру з прасвідраванай адтулінай.
Дарэчы, Нёман змялеў не толькі ў Гродне. Чытачы паведамляюць, што ў Бярозаўцы ўзровень ракі стаў па калена. Таксама кажуць, што на паўметры ўпала вада ў возеры Свіцязь.