Хакейны “Нёман” – як справы?

|

У гэтым сезоне да асноўнай каманды далучыліся новыя гульцы: Міхал Хован (Славакія), Бенжамiн Бро (Канада), Мілан Мікулік (Чэхія), Сяргей Якімовіч (Расія), Павел Куцэвіч (Беларусь), Арцём Бажко (Беларусь), Арцём Мянцюк (Беларусь), Ілля Казнадей (Беларусь). Каманда папоўнілася і гарадзенскай моладдзю –  зараз тут будуць гуляць Артур Савіных, Віталь Ялоўчук, Алег Буяк і галкіпер Ілля Качко.

Многія заўзятары хочуць убачыць у справе пканадскага хакеіста Бенжамiна Бро, які не так даўно далучыўся да каманды.
 

У бліжэйшых планах клуба, правесці некалькі таварыскіх матчаў: 30 ліпеня з ХК “Дынама” (Масква) і матч з ХК “Ліда”, дата якога пакуль не вызначана.

Галоўны трэнер “Нёмана” Мілаш Голань ўводзіць новаўвядзенні ў трэнерскім працэсе гарадзенскай каманды:

align=”” width=”515″ height=”386″ > 

Ад 7 жніўня ХК “Нёман” прыме ўдзел у гульнях Кубка  Беларусі (Кубка Руслана Салея) сезона 2015-2016 гадоў.

 

А ўжо 21 жніўня, у рамках першага тура хакейнай Лігі Чэмпіёнаў, “Нёман” правядзе на хатняй арэне першую гульню з Adler Mannheim (Германія).

 

 

З учорашняга дня стартаваў продаж квіткоў на матчы хакейнай Лігі Чэмпіёнаў. Заўзятары “Нёмана” гэту падзею не прапусцілі. Незважаючы на ​​тое, што касы Лядовага палаца адкрываліся з 9 гадзін раніцы, першыя жадаючыя набыць квіткі падцягнуліся яшчэ з ночы.

 
Кошт квіткоў  залежыць ад сектара і складае ад 140 000 да 200 000 рублёў.

 

Многія заўзятары засмучаны  такімі высокімі коштамі, таму продаж ідзе, але вялікага ажыятажу няма.

 

У Лядовым палацы скончылі ўстаноўку бартоў,  таксама падыходзіць да канца мантаж загараджальнага  шкла.

Зусім нядаўна кіраўніцтва гарадзенскай каманды прадставіла новы аўтобус і новую форму:

Таксама напярэдадні правядзення ў Гродне гульняў хакейнай Лігі Чэмпіёнаў і чарговага чэмпіянату Беларусі па хакею, гораду нагадваюць аб леташніх перамогах каманды.

 

Здымкі Руслана Кулевіча і з групы ХК “Нёман” ВКонтакте.