Замежныя студэнты адкрываюць для сябе Гродна і Беларусь

AEGEE – няўрадавая некамерцыйная студэнцкая арганізацыя, якая прасоўвае ідэі кааперацыі і інтэграцыі сярод еўрапейскай моладзі. AEGEE-Europe налічвае 15000 членаў з 40 краін Еўропы.

 

Замежныя студэнты прыехалі ў Беларусь 2 ліпеня, за гэты час яны пабывалі ў Мінску, а таксама на возеры Нарач. З 11 па 16 ліпеня госцi краiны размясціліся ў Гродне.

Арганізатары падрыхтавалі для студэнтаў цікавую праграму, у якую ўваходзіць знаёмства з Гродна і яго наваколлем.

 

AEGEE імкнецца пераадолець нацыянальны, культурны і этнічны падзел, заахвочвае моладзь да мабільнасці і спрыяе стварэнню магчымасцяў для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. AEGEE ставіць сваёй мэтай аб’яднаць студэнтаў і маладых людзей ад 18 да 30 гадоў з усіх краін Еўропы ў адзіную супольнасць зацікаўленай і ініцыятыўнай моладзі, свабоднай ад стэрэатыпаў і адкрытай знаёмству з іншымі краінамі, іх культурай і звычаямі.

align=”” width=”515″ height=”289″ >