Андрэй Хадановіч запрашае гарадзенцаў на прэзентацыю сваёй кніжкі “Нататкі таткі”
«Варта было дажыць да 42 гадоў, каб нарэшце зрабіцца дзіцячым паэтам. Нават са сваёй кніжкай, якая вось-вось выходзіць па-беларуску», — распавядае Хадановіч блогу labadzenka.by. — «Нататкі таткі» пісаліся пяць гадоў. Зразумела, музай-натхняльніцай была і ёсць дачка Алена. Аленка падрастала – і здараліся новыя і новыя нагоды нешта зарыфмаваць. Такія сабе вершы на ўсе выпадкі жыцця».
align=”” width=”652″ height=”288″ >
Хадановіч прыводзіць прыклады вершаў, што запомніліся яго дачцэ:
Татка сеў пісаць нататку,
А малая – скок на татку.
Цап яго за бараду:
Беражыся – я іду!
***
Ёсць у нас пыласос.
Ён гудзе, як паравоз.
А за ім наўздагон
Ходзіць татка, як вагон.
***
Шакаладную цукерку
Смачную хачу!
За яе аддам талерку,
Поўную баршчу.
Кніга выйшла з аздабленні мастачкі Наталлі Кійко.
Прэзентацыя кніжкі і творчая сустрэча з паэтам адбудзецца ў Гродне 15 ліпеня ў “Краме Ц” (вул. Вялікая Траецкая, 16), апачатак – у 18 гадзін.