Гарадскія легенды: гарадзенскія скарбы і “няправільныя” мужыкі з 1960-ых

Так у 1960-ых гадах па вуліцы Кірава падчас рамонту даху аднаго з дамоў будаўнікі знайшлі скарб, схаваны на гарышчы дома. Мужчыны як звяр’ё сталі біцца адзін з адным і з прагнасцю рассоўвалi знойдзенны скарб па кішэням. Жыхары дома, пачуўшы гукі бойкі на даху дома, выклікалі міліцыю. Прыехаўшы, супрацоўнікі ўціхамірылі рабочых, а скарбы канфіскавалі.

 

Як высветлілася пазней, у доме, дзе праводзіліся рамонтныя работы, жыла да вайны габрэйская сям’я. З прыходам немцаў габрэяў горада сагналі ў гета. Уладальнік кватэры, стары шавец, паспеў схаваць золата і розныя сямейныя рэліквіі да выхаду з дому.

 

Уся сям’я, за выключэннем сына шаўца, загінула падчас Халакосту. Адзіны выжыўшы ўладальнік кватэры доўгі час не вяртаўся ў горад. Але аднойчы вярнуўся за сямейнай рэліквіяй. Доўга ён хадзіў і разглядаў пад’езд і дах дома. У выніку нічога не знайшоў і з’ехаў. А будаўнікі, якія знайшлі спадчыну габрэя, не здолелі правільна распарадзіцца знаходкай. Так і сышло золата шаўца ў фонд дзяржавы.

Падобны выпадак адбыўся ў тыя ж гады на вуліцы Вялікая Траецкая, калі трактар выкапаў куфар са срэбраным посудам. Пакуль кіроўца трактара вылазiў з кабіны, яго калегі тут жа разабралі старадаўнi посуд. Міліцыянт, якi праходзіў побач, здолеў папярэдзіць канфлікт будаўнікоў. У выніку знаходка была канфіскавана, што тычыцца адсотка для будаўнікоў – пра гэта не вядома.  

Зноў 1960-ыя гады. На вуліцы Сацыялістычнай падчас рамонтных прац у старых падвалах знайшлі скарб са старых манет і посуду. У гэтым выпадку знаходку падзялілі без шуму. Толькі праз пару дзён у міліцыю звярнулася жанчына, якая паскардзілася на мужа, які знайшоў скарб. Як аказалася пазней, мужчына не захацеў купляць сваёй жонцы футра. 

 

З часам будаўнікі навучыліся правільна распараджацца знаходкамі. Зараз яны ўсё робяць моўчкі і нікому нічога не распавядаюць. Так падчас рэканструкцыі будынка каля чыгуначнага маста цямлівы будаўнік штодня пакетамі выносіў знойдзеныя знаходкі. Папрацаваўшы месяц-другі, мужчына скончыў з будоўляй і адкрыў свой бізнэс.

І напрыканцы раскажам вам гісторыю, якая адбылася ў доме па вуліцы Антонава. Цяпер на месцы дома знаходзіцца гасцінічны комплекс “Сямашка”. Але раней на гэтым месцы стаяў аднапавярховы дом, якi належаў габрэйскай сям’і. Гэта быў тыповы жылы дом з маленькай крамай. Другая Сусветная вайна знішчыла жыхароў дома, а новыя жыхары пакінулі дом у 2000-ых гадах. Перад самым ад’ездам жыхары дома збіралі рэчы і выпадкова натыкнуліся на патайную сцяну, дзе знайшлі схаваны скарб. Але гэтую гісторыю мы распавядзем у наступным выпуску гарадскіх легенд.