Юбілейны трансгранічны марафон стартуе з Гродна ў Друскенінкай

|

Марафон гэтага года будзе пятым, юбілейным. На старт выйдуць боль за 200 спарцменаў з 15 краін. Больш за палову ўдзельнікаў – 149 чалавек, беларусы. Удзел у марафоне возьмуць 44 спарцмены з Літвы, 10 з Расіі, 8 з Польшчы, 6 з Германіі, 3 з Фінляндыі, па 2 удзельнікі з Велікабрытаніі і Злучаных Штатаў Амерыкі, па адным з Турцыі, Латвіі, Эстоніі, Аўстрыі, Катару і Харватыі.

 

Для ўдзелу ў спаборніцтвах не існуе абмежаванняў па ўзросту – самыя маладыя марафонцы сёлетняга забегу  – Уладыслаў Бушын з Беларусі і Серда Кубілютэ з Літвы маюць па 19 гадоў, самыя сталыя – Яўген Кухімей з Германіі (77 гадоў), Пётр Сілкін (73 гады) і Тенхо Лауры (70 гадоў).

 

Большая частка дыстанцыі, 32 кіламетры, пройдзе па тэрыторыі Беларусі, астатняя – па тэрыторыі Літвы.

 

Марафон стартуе у 8.00 ад цэнтральнага стадыёна “Нёман”, кантрольны час на праходжанне дыстанцыі складзе 6 гадзін. На гэты перыяд будзе перакрыты рух транспарту на вуліцы Горкага ад стадыёна ў бок пасёлка Грандзічы і ў самім населеным пункце.

 

Месцам фініша марафона стане цэнтральная плошча Друскенік, дзе адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў.

 

“Твой стыль” будзе назіраць за падзеямі марафона ад старта да фініша. Сачыце за нашымі публікацыямі 19 ліпеня!

 

Чытайце таксама:

 

Аляксей Чэмаданаў: бег – нагода для радасці, марафон – філасофія жыцця

 

Марафон Сяброўства “Друскенікі-Гродна 2014”: мінулагодні пераможца палепшыў свой вынік