15 ліпеня заканчваецца прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ Беларусі
У апошні дзень прыёму дакументаў усе прыёмныя камісіі будуць працаваць у штатным рэжыме, перадае БЕЛТА.
Звычайна частка абітурыентаў у апошнія гадзіны падлічвае балы, каб падаць дакументы туды, дзе меншы конкурс. Праўда, у сувязі з такімі познімі падачамі конкурс у апошні момант можа і вырасці.
Апошні раз інфармацыя пра падачу заяваў будзе абноўленая 15 ліпеня а 15-й гадзіне. Выдачу дакументаў абітурыентам для падачы на іншую спецыяльнасць камісія спыніць а 18-й. Пры гэтым прыёмная камісія прыме дакументы ад усіх абітурыентаў, якія будуць знаходзіцца ў будынку ВНУ пасля спынення допуску.