Каля Гродна пачаліся вайсковыя вучэнні

|

Вялікую колькасць салдат паднялі па трывозе і паставілі задачу трапіць на гарадзенскi палігон.

 
Былы салдат асобнай роты спецыяльнага прызначэння ўспамінае падобныя вучэнні:

 

– У асноўным салдаты ведаюць, калі пачнуцца вучэнні, многія спяць у вопратцы, каб хутчэй сабрацца.


Бывае, што вучэнні скіраваныя на абараняльныя дзеянні, бывае, што на наступленне. Часам іх праводяць для таго, каб займацца стрэльбамі.


Мы, як разведчыкі, часцяком нападалі на праціўніка. Гэта вучэнні, але адрэналін зашкальвае. Асаблiва калі ты прабіраешся на базу ўмоўнага праціўніка, каб закласці міны пад абъекты. Там ахова ў некалькі ланцугоў. А ім за кожнага злоўленага разведчыка даюць дадатковыя дні да адпачынку, ці яшчэ якія бонусы. Яны вельмі моцна стараюцца выявіць праціўніка. 

 

Армія зараз мяняецца, з’яўляецца шмат навых тэхналогій. Ды і ў свеце сітуацыя неспакойная. Рыхтуюць да ўсяго.


Вы думаеце, чаму ў нас вада халодная ў казармах круглы год? Так  нас загартоўваюць. Каб мы былі падрыхтаванымі да цяжкасцяў.


Гэта і робіць з нас байцоў. Я не ведаю, можа зараз ўжо і ёсць гарачая вада ў казармах, напэўна і тэлефоны ёсць. У нас такога не было і мы выдатна спраўляліся з сітуацыяй.


 
Ежы заўсёды хапала. Бывала, да бабак у вёску бегалі і мянялі тушонку на гарэлку. Пілі ў асноўным “дзембеля”, а “духі” стаялі на ахове. Але калі выходзілі на сур’ёзнае заданне, усе былі роўныя: “адзін за ўсіх і ўсе за аднаго”.


 

Вучэнні гэта добра. Дні на палігоне застаюцца назаўжды ў памяці салдата. Але ў нашай арміі засталося шмат ад савецкага: склады запоўненыя, машыны ў гаражах стаяць. Трэба гэта ўсё мяняць. Спадзяюся, у хуткім часе гэта зробяць.