Мапа для пустазелля

|

Баршчэўнік Сасноўскага – гэта гіганцкая расліна, якая дасягае ў вышыню 2,2-3,1 метра з буйным лісцем (даўжынёй 85-125 см і шырынёй 110-150 см) і суквеццямі (пярокругам да 75 см) у выглядзе парасоніка.

 

Небяспека баршчэўніка ў тым, што ўсе часткі расліны ўтрымоўваюць рэчывы, якія рэзка падвышаюць адчувальнасць арганізму да ўльтрафіялетавага выпраменьвання. Дотык да сцяблінаў, лісцця, кветак баршчэўніка прыводзіць да таго, што на скуры з’яўляюцца апёкі.

 

Зараз у Гродзенскай вобласці складаюць мапу месцаў яго масавага распаўсюджвання. Нашы грамадзяне апынуліся пільнымі: штодня сталі паступаць званкі ад вяскоўцаў і дачнікаў, якія інфармуюць аб зарасніках баршчэўніка.

 

Л.Леонт

Ілюстрацыя podosinovets.ru