Надвор’е ў Гродна: 20 – 26 ліпеня 2015
20 ліпеня. Сонца ў гэты дзень будзе рэдка паказвацца з-за аблокаў. Начны дождж c навальніцай бліжэй да раніцы павінен скончыцца. Уся астатняя частка дня пройдзе без ападкаў. Вецер паўднёвы і заходні, 6-8 м/с.
Ноч: +19°
Раніца: +15°…+17°
Дзень: +17°…+19°
Вечар: +19°…+17°
Па народным прыметам, з гэтага дня пачынаўся час зацяжных дажджоў, што, у сваю чаргу, псавала сена. Нашы продкі настаўлялі: “Зграбеш сена ў кучы, так і не палохайся хмары”.
21 ліпеня. Яснай раніцы прыйдзе на змену воблачнае надвор’е, якое пратрымаецца да самага вечара. Без ападкаў. Вецер заходні, 3,7 – 5 м/с.
Ноч: +13°
Раніца: +12°…+16°
Дзень: +20°…+23°
Вечар: +23°…+21°
У гэты час пачыналі вязаць снапы. У народзе лічылася, што хто ў гэты дзень ажэніцца, той будзе шчаслівым, таму ў гэты час спраўлялася шмат вяселляў. Па гэтым дні судзілі, якой будзе зіма. З 21 ліпеня пачынаецца самая моцная спякота.
22 ліпеня. Днём ненадоўга неба стане ясным, але ўжо бліжэй да вечара яго зноў акупуюць аблокі. Без ападкаў. Вецер заходні і паўднёва-заходні, 3,6 – 6 м/с.
Ноч: +17°
Раніца: +19°
Дзень: +24°
Вечар: +22°
У гэты дзень спрабуюць першыя агуркі з градкі. У народзе гэты дзень зваўся чарнічным, паколькі з 22 ліпеня пачынаўся збор чарніц. Па народным павер’і, “чарніца адводзіць ад жывата ліха”, яна “лечыць язву страўніка, чысціць кроў, аднаўляе працу печані”. Нашы продкі заўважылі, калі гэты дзень спякотны, то ў снежні варта чакаць моцных халадоў.
23 ліпеня. З самага ранку неба пакрыецца аблокамі, якія пратрымаюцца да канца дня. Практычна ўвесь дзень пройдзе без ападкаў, толькі пад вечар можа пачацца дождж c навальніцай. Бязветранна.
Ноч: +15°
Раніца: +19°
Дзень: +26°
Вечар: +21°
Нашы продкі заўважылі: калі ў гэты дзень здарыцца глухі гром – да ціхага дажджу, а калі гром гулкі, можна чакаць залевы. З ранейшых часоў да нас дайшла каштоўная заўвага для рыбакоў: калі гром ў посны дзень (серада і пятніца) – у рыбакоў будзе добры ўлоў рыбы.
24 ліпеня. Хмары, якія будуць панаваць у небе ўвесь дзень, да вечара знікнуць. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні, 2,5 – 3,6 м/с.
Ноч: +17°
Раніца: +17°
Дзень: +24°
Вечар: +21°
Гэта дзень вельмі гарачага надвор’я. Часта гэты дзень бывае навальнічным. У гэты час пачынаюць выпадаць росы. Спрадвеку канец ліпеня – росная пара. Гэтыя росы шкодныя для памідораў. Нашы продкі заўважылі: калі ў гэты дзень сонечна, то ўраджай збожжавых культур будзе добрым.
25 ліпеня. З раніцы і да самага вечара неба будзе схавана за аблокамі. Без ападкаў. Вецер усходні, паўночна-усходні і паднёва-усходні, 1,5 – 3,6 м/с.
Ноч: +12°
Раніца: +16°
Дзень: +24°
Вечар: +21°
Росы гэтага дня лічацца гаючымі. У ранейшыя часы іх збіралі для лячэння вочных хвароб. Даўней верылі, што раса ў гэты дзень надзяляе прыгажосцю, спакоем. Нашы продкі заўважылі: калі ноччу няма расы, а ў нізінах няма туману – да непагадзі. А калі начная раса ня прасыхае – быць навальніцы. У гэты час заквітаюць гладыёлусы.
26 ліпеня. Сонца ў гэты дзень будзе рэдка паказвацца з-за аблокаў. Без ападкаў.
Ноч: +18°
Раніца: +19°
Дзень: +22°
Вечар: +18°
Па народным календары гэты дзень лічыцца сярэдзінай лета. Калі 26 ліпеня на двары суха, то восень будзе доўгая, цёплая і сухая. Нашы продкі ў гэты дзень назіралі за ластаўкамі: калі яны нізка лётаюць, восень будзе доўгая. З гэтага часу дзе-нідзе гракі пачынаюць збірацца ў першыя восеньскія зграі.