Фотафакт: Вецер паваліў легендарную алычу каля галерэі “Крыга”

|

Прычынай нягоды стаўся моцны вецер у суботу. Дрэва паламалася і захаваць яго не было ніякай мажлівасці. Зараз двор выглядае цалкам пустым каменным мехам, бо іншай расліннасці тут няма. Па бруку дзе-нідзе раскіданая недаспелая алыча…

Так было

Так стала

Адместнасцю алычы былі арт-шпакоўні, якія выйшлі з-пад лёгкай рукі мастака Алеся Пушкіна. Зараз рознакаляровыя птушыныя дамкі часова знаходзяцца ў памяшканнях галерэі.

 

Ці будуць гаспадары саджаць нешта замест алычы, пакуль неясна.

 

Фота Вольгі Мілавай і з сацыяльных сетак