Марафон Сяброўства: праз адлегласць, межы і ўласныя стэрэатыпы

|

Адлегласць

Па шчасліваму выпадку ці па волі спартыўнага лёсу працягласць марафонскай дыстанцыі дакладна супадае з адлегласцю паміж двума гарадамі-пабрацімамі. “42 кіламетры і 195 метраў гэта дакладна тое, што патрэбна для марафона. Увогуле, гэта невялікая адлегласць  для  двух гарадоў. А сапраўднае сяброўства робіць яе яшчэ карацейшай”,  – адзначыў ў размове Вітаўтас Лучынскас, каардынатар правядзення марафону ад літоўскага боку.

 

 

Атмасферу сяброўства і падтрымкі спарцмены маглі адчуваць па ўсёй дыстанцыі: ў горадзе і на трасе Р-42 быў  абмежаваны рух транспарту.

 

Жыхары населеных пунктаў па трасе  цёпла віталі марафонцаў.

 

На трасе былі прадугледжаны  пункты харчавання – для іх забеспячэння  падрыхтавані 700 літраў вады і 70 кілаграм садавіны. 

 

 

З улікам таго, што прагназавалася гарачае надвор’е, былі прадугледжаны дзве водныя завесы.   

 

Мяжа

Унікальнаяць марафона паміж Гродна і Друскенінкаем у тым, што ён трансмежны. У свеце існуе яшчэ толькі адзін такога кшталту прабег – Ніагарскі марафон. Яго ўдзельнікі перасякаюць мяжу ЗША і Канады. Але, калі ў гэтым выпадку мяжа з’яўляецца адносна ўмоўнай, то для  рэалізацыі нашага прабега прыйшлося нават уносіць змены у Еўрапейскае заканадаўства аб межах. Таму марафонцы, ўласна, ніякіх цяжкасцей на мяжы не адчувалі – ні транспарт, ні чэргі не перашкодзілі ім на поўнай хуткасці  перасекчы мяжу. Пашпартны кантроль быў арганізаваны яшчэ да пачатку забега ў Гродне, а памежны пункт Прывалка-Райгардас пэўны час абслугоўваў толькі марафон.

 

Дарэчы, мяжа паміж Беларуссю і Літвой не адзіная з тых, што давялося перасекчы марафонцам:  яго удзельнікі прыехалі ў Гродна з 15 краін свету. А тыя,  што не змаглі прыехаць ў Беларусь, хаця рэгістраваліся ў якасці удзельнікаў, часцей за ўсё спасылаліся на цяжкасці візавых працэдур.

 

Стэрэатыпы

Часцей за ўсё пра марафон увогуле разважаюць, як пра нешта немагчымае, даступнае толькі тым, што ад маленства прафесійна займаецца спортам. Безумоўна, у гэтым ёсць рацыя.

 

 

Але прафесійныя спартоўцы – не адзіныя магчымыя ўдзельнікі такіх прабегаў. Менавіта марафон дае  магчымасць загартаваць і выпрабаваць сябе для звычайных людзей. 

 

Падрыхтоўка да марафона можа зрабіць на жыццё  важкі ўплыў. “Марафон – гэта свайго роду філасофія”, – такую думку выказвалі многія удзельнікі мерапрыемства. Тут, як у жыцці, важна умець стратэгічна планаваць, размяркоўваць сілы, пераадольваць знешнія і ўнутраныя перашкоды.

 

“Марафон пачынаецца ад саракавога кіламетра”, – дадаюць дасведчаныя спартоўцы. На заключным этапе трэба не здацца, захаваць веру ў сябе, дачакацца другога дыхання і давесці справу да канца. Не важна, якім ты прыйдзеш – першым, ці апошнім. Важна, што ты гэта зробіш. Галоўны супернік у марафоне – той самы “унутраны голас”, каторы спакушае ўсё кінуць. Галоўная перамога – перамога над сабой – рэфрэнам гучала ў іх  размовах.

 

“Больш за ўсё мяне смешыць, калі людзі думаюць, што  ўдзел ў марафоне патрабуе адмовы ад ўсіх радасцяў жыцця і прысвячэння сябе толькі бясконцым трэніроўкам.  Не! Лічыце, што калі вы можаце пачаць день не з апахмелкі, то з вас напэўна  атрымаецца марафонец!”, – перасыпаючы гаворку бясконцымі жартамі, запэўнівае адзін з удзельнікаў.

 І – хіба варта да яго прыслухацца і выйсці зранку на прабежку!

 

 

 

Марафон Сяброўства ў лічбах і выніках:

 

Шасцёрка лепшых сярод мужчын, (абсалютны залік):

 

 

Шасцёрка лепшых сярод жанчын, (абсалютны залік)

 

 

Больш здымкаў з марафона глядзі ў галерэі: