Целы месяц кірмашоў!

|

«Некаторыя бацькі не паспяваюць экіпіяваць дзіця да 1 верасня, – гаворыць начальнік упраўлення гандлю і паслуг Гродзенскага аблвыканкама Ўладзімір Стома. – Таму мы пакідаем ім магчымасць спакойна, комплексна закупіць усё неабходнае да новага навучальнага года ў верасні».

 

Да 6 верасня ў цэнтры Гродна будуць тройчы ўладкоўвацца дэманстрацыі мадэляў школьнай вопраткі. У кірмашы прымае ўдзел 41 прадпрыемства, з якіх 6 – гродзенскія вытворцы вопраткі і абутку.

 

Усяго па вобласці арганізаваныя 75 кірмашоў, «Куткі школьніка/першакласніка» у сваіх залах арганізавалі 433 прадпрыемствы гандлю. Каля 80 крам адкрылі часовыя гандлёвыя кропкі. Акрамя гэтага, бацькоў і школьнікаў чакаюць выставы-кірмашы ў саміх крамах.

 

Па інф. Гродзенскага аблвыканкама

Фота prosto_free