На што адкладаюць грошы гарадзенскія сем’і?
Рэспандэнтам прапаноўвалася абраць адзін альбо некалькі варыянтаў з наступных: “непрадбачаныя выдаткі ў будучыні”, “рамонт і купля нерухомасці”, “буйныя куплі”, “аплата адукацыі”, “аплата лячэння”, “аплата адпачынку па-за домам”, “рытуальныя паслугі” альбо “іншае”.
Вынікі даследавання ў абласцях адрозніваюцца. Гарадзенцы – лідар сярод рэгіёнаў па ашчаджэннях на адукацыю (13,4%). Пры гэтым больш за ўсё сродкаў гарадзенцы адкаладюць на “непрадбачаныя выдаткі”, то бок на “чорны дзень” (гэты паказчык лідыруе па ўсім рэгіёнам). Каля 40% рэспандэнтаў з Гродзеншчыны адкладаюць грошы на нерухомасць (менш за іншыя рэгіёны), амаль 23% – на нейкія буйныя куплі (таксама – меншы паказчык за ўсе астатнія вобласці).
Паглядзім і на іншыя рэгіёны. У гамельчукоў у прыярытэце лячэнне. На яго аплату — пры нібыта гарантаванай бясплатнай медыцыне! — адкладае кожны пяты жыхар вобласці.
А вось мінчукі любяць адпачываць. Грошы на гэта адкладаюць каля 20% жыхароў сталіцы. Для параўнання, на Гродзеншчыне – толькі менш за 10%.
Жыхары Мінскай вобласці часцей за астатніх адкладаюць на рытуальныя паслугі.
Мэты ашчаджэнняў хатніх гаспадарак у 2014 годзе
Крыніца: “Наша Ніва”