У Гродне стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы (дадалося ВІДЭА)
За час чэмпіянату стануць вядомы новыя імёны, у тым ліку тых, што атрымаюць магчымасць прадстаўляць нашу краіну на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра (2016) i на чэмпіянаце Свету ў Пекіне (2015).
На гарадзенскiх спаборніцтвах прадстаўлены ўсе афіцыйныя віды лёгкай атлетыцы, акрамя марафонскага бегу.
align=”” width=”515″ height=”386″ >
Асноўныя спаборніцтвы праходзяць на лёгкаатлетычнай арэне стадыёна “Нёман” і кідальным стадыёне ў Каложскім парку.
Спаборніцтвы па спартыўнай хадзе ідуць на асфальтаванай дарозе вуліцы Камунальнай.
У чэмпіянаце ўдзельнічаюць больш за 400 спартсменаў. Прадугледжаны спаборніцтвы ў асабістым і камандным заліках. У адкрытым чэмпіянаце ўдзельнічаюць не толькі зборныя каманды шасці абласцей Беларусі і Мінска, але і наймацнейшыя спартсмены з Грузіі і Расіі.