Гарадзенскі спартсмен-парашутыст: Вышыня і неба ніколі не надакучаюць

Трохі гісторыі


26 ліпеня 1930 года ў Савецкім Саюзе групай лётчыкаў-парашутыстаў упершыню была здзейсненая серыя скачкоў з самалётаў, што стала штуршком да развіцця масавага парашутызма. Таму гэты дзень прынята лічыць прафесійным святам парашутыстаў. Гэтае свята адзначаюць у шэрагу краін былога СССР.


Пачатак

 

Пачнем з таго, што мая сям’я ўся з галавой сышла ў парашутны спорт. У майго бацькі 3000 скачкоў, у мамы – 1600, у мяне – 977 скачкоў, малодшы брат даганяе сямімільнымі крокамі, у яго ўжо 970 скачкоў. У хутким часе мы з братам нават плануем здзейсніць юбілейны тысячны скачок разам, як рабілі ў мінулым годзе 900 мой і 800 Максіма, у адным скачку.

 

У парашутны спорт мяне, так скажам, унеслі на руках бацькі, я з нараджэння, як і брат, пастаянна ездзіў з бацькамі на ўсе зборы і спаборніцтвы. І натуральна, нашыя бацькі для нас – супергероі, мы мералі парашуты, апраналі бацькоўскі шлем з акулярамі і пальчаткамі і бегалі, уяўляючы сябе парашутыстамі. Яшчэ мама распавядала, што ў садку, калі пыталіся, кім жа я хачу стаць, я, не як усе дзеці, якія традыцыйна марылі стаць касманаўтамі, міліцыянерамі або лекарамі, адказваў: “Я буду паласутiстам”.

align=”” width=”515″ height=”386″ >

Неба

 

Я 25 гадоў назіраю неба i не перастаю кожны раз дзівіцца яго прыгажосці. Вышыня і неба ніколі не надакучаюць. Спытай у парашутыстаў, у лётчыкаў ды ў каго хочаш – яно прымае і ўлюбляе ў сябе навекі, заўсёды вызывае вышэйшыя пачуцці. Калі я падымаюся над зямлёй, усе зямныя праблемы, якімі б яны не былі, раствараюцца. Гэта іншы свет, як іншае вымярэнне.

 

Нават калі напружана працую (я яшчэ і пілот верталёта ў МНС) на верталёце або чалавекам, які выпускае парашутыстаў, хоць на імгненне неба вырывае мой погляд і дае зарад, акрыляе на новыя дасягненні.


Скачкі з парашутам лепш за ўсё

 

На жаль, не магу проста словамі усё гэта перадаць, гэта трэба ўбачыць, памацаць, акунуцца ў гэтую сіневу. Нішто не дае такіх адчуванняў, як скачкі з парашутам. Я шукаў у многіх экстрэмальных занятках, мне ўсе яны падабаюцца: вінд-сёрфінг, водныя лыжы, сноўборд, горныя лыжы, матацыклы і многае іншае. Яны ўсе прыгожыя, яны ўцягваюць, але нішто так не вяртае як скайдайвінг (самы відовішчны, прыгожы і захапляльны від спорту). Гэта трэба адчуць і адчуць у поўнай меры.

 

Скачкі з парашутам – гэта як добры сэкс, ці нават лепш

 

Для не спартоўцаў такія пачуцці я магу толькі перадаць у тандэм-скачку, там ёсць і свабоднае падзенне, і крутое планаванне пад парашутам тыпу “крыло” з усімі элементамі амаль “вышэйшага” пілатажу пад парашутам. Гэты комплекс яшчэ нікога не пакінуў абыякавым або незадаволеным, чмурэюць ўсе. Многія нават не вытрымліваюць, просяць цішэй (адрэналін проста зашкальвае). Потым прыходзяць зноў і просяць паўтарыць, але яшчэ каб лепш было. Некалькі дзяўчат, з якімі я скакаў, прызналіся, што гэта як добры сэкс, ці нават лепш. І такое бывае.

Віншаванне дзяўчыны – парашутысткі з юбілейным скачком 


Просты, самастойны скачок (з круглым парашутам) таксама выдатны, таксама шмат адрэналіну, але там яшчэ і смеласці трэба нашмат больш, каб скокнуць менавіта самому.


Скачкi – гэта жыццё

 

Скачкі з парашутам – гэта не проста спорт. Гэта жыццё для нас. Мы вельмі скучаем па скачках, па сябрах ў міжсезонне, калі раз’яжджаемся. Нават калі знаёмлюся з новымі людзьмі на дропзонах ў чужых гарадах, на спаборніцтвах, нават у іншых краінах, мы як быццам ўжо даўно знаёмыя, бо, як я ўжо сказаў, скачкi – гэта жыццё. І не важна, спартсмен ты ці для цябе скачкі – гэта адпачынак на выходных.

Фатаграфіі з групы УКантакце – ПРЫЖКИ С ПАРАШЮТОМ В ГРОДНО