Фотафакт: Новую “веладарожку” намалявалі, а пра ямы “забыліся”
Крыху фарбы – і ў горадзе з’явілася чарговая дарожка для веласіпедыстаў. Проста і танна. Але зусім ужо камічна, бо не паклапаціліся нават залатаць самыя вялікія ямы на шляху веласіпедыстаў.
А велізарную яміну-лужыну каля прыпынка аўтобусаў № 7 і № 28 абмінулі, проста перарваўшы белую паласу. Хіба намякаюць, каб веласіпедысты навучліся такія яміны пераскокваць.