Гісторыя аднаго драўлянага маста на Нёмане (рэдкія фота)
Гэтыя драўляныя збудаванні не існуюць ужо вельмі даўно, але парэшткі, якія выглянулі з вады, будуць стаяць яшчэ дзесяцігоддзямі, бо пад вадою працэсы гніення не ідуць. Дрэва, якое дасталі з пад вады, амаль як каменнае, і толькі паляжаўшы на сонцы пачынае разбурацца. Нездарма падмуркі некаторых каменных канструкцый (напрыклад, шлюзаў Аўгустоўскага канала) рабілі з дуба.
Ізноў сталі бачныя рэшткі драўлянага маста каля Новага маста па вуліцы Паповіча. Фактычна не аднаго, а некалькіх мастоў.
Некалі гэта быў найдалей высунуты на захад мост у гарадскіх межах. Пабудавалі яго нямецкія сапёры ў гады Першай сусветнай вайны. Паколькі дарога, якая вяла да яго праз Пярэселку, называлася Фартавой дарогай, то можна меркаваць, што будавалі яго спецыяльна, каб абслугоўваць фарты Гродзенскай крэпасці.
Нямецкія жаўнеры адпачываюць на фоне маста. Добра бачная дарога-спуск да яго, якая ацалела да нашых дзён. 1916 г.
align=”” alt=”мост, Неман” width=”515″ height=”311″ >
Таквыглядаў гэты мост прыкладна ад Каложы, 1916 г.
У 1920 г. мост быў знішчаны і яго нанава пабудавалі вясной 1921 г.
У 1921 г. на гэтым месцы ўзвялі новы мост польскія жаўнеры. Праіснаваў ён недзе да сярэдзіны 1920-х гг. Драўляныя масты на Нёмане доўга не жылі. Паводкі і магутныя ледаходы іх хутка нішчылі.
Будавала мост сапёрная частка адно з палкоў легіёнаў польскай арміі. 1921 г.
Так выглядаў гэты мост прыкладна з цяперашняга Новага Маста. Пад палямі (сваямі) гэтага маста бачныя яшчэ нямецкія сваі. Далей – цудоўны краявід на Гродна.
Дарэчы, акурат цяпер службы ЖКГ расчысцілі былую дарогу да гэтага моста ад вуліцы Вясенняй, што значна спрасціла спуск да Нёмана для веласіпедыстаў.