Гарадзенскi піяршчык – пра асаблівасці беларускага піяру, прафесійныя сакрэты і чуйку

– Хто такія піяршчыкі?

 

– Піяршчыкі – вытворнае ад слова “піяр”, гэта тыя людзі, якія займаюцца “раскруткай” тавару, установы, асобы. Людзі, працай якіх з’яўляецца ўзаемадзеянне з грамадствам, прэсай. Тыя людзi, якiя здольныя з невялікага эпізоду, падзеі зрабіць сур’ёзную інфанагоду.

 

Па жыцці я нярэдка чую ў свой адрас менавіта гэтае азначэнне – піяршчык. Напэўна, я раблю тое, што многім здаецца архіскладаным і невыканальным. А я проста ўважліва працуючы з дробязямі для ажыццяўлення задуманага, іду ад прыватнага да агульнага. І вельмі засмучаюся, калі дзесьцi нешта не атрымалася. Даволі часта рэчы, якія мне ў сілу майго досведу працы здаюцца элементарнымі, шматлікім калегам і партнёрам даводзіцца раскладваць па палічкам.


– Ці можна навучыцца гэтай прафесіі?

 

– Асвоіць прафесію піяршчыка, безумоўна, можна. Трэба чытаць літаратуру, глядзець фільмы, наведваць навучальныя трэнінгі па піяры. Асабіста я навучаючыся па спецыяльных праграмах у ВНУ і наведваю майстар-класы ад вядомых людзей, якія дасягнулі вышынi ў галіне піяру.

 

Але, на мой погляд, піяршчыкам трэба нарадзіцца. І яшчэ абавязкова павінна быць чуйка. Нават калі адсочыш і прадумаеш усе магчымыя агрэхі і няўдачы піяр-акцыі, усё роўна бываюць пэўныя форс-мажоры. І ў гэтыя моманты без прыроднага шанцавання ніяк. А яшчэ важна практыка. І не трэба баяцца набіваць шышкі на сваіх памылках. Важна спрабаваць сябе ў чымсьці новым.

– Чым PR адрозніваецца ад рэкламы? 

 

– Рэклама і PR – гэта ў сукупнасці інструменты прасоўвання. У маім выпадку рэклама – гэта перш за ўсё платная форма данясення да спажыўцоў інфармацыі аб тавары, паслузе. PR у сваю чаргу – гэта хутчэй стварэнне і замацаванне ў свядомасці удзельнікаў працэсу вобразу аб’екта і яго наступнае прасоўванне.

 

PR і рэклама, на маю думку, гэта блізкія па паняційнаму апарату рэчы. І часам вельмі цяжка адрозніць PR ў той ці іншай праяве, так ці інакш разумеючы, што гэта і ёсць самая сапраўдная рэклама. Многія піяршчыкі лічаць, што рэклама прамалінейная і простая. Рэкламшчыкі адказваюць на гэта, называючы PR пусканнем пылу ў вочы. Мэта рэкламы ў сваёй аснове – продаж. Мэта PR – стварэнне і прасоўванне.


– Ці ёсць заказчыкі, якім рэклама асабліва не патрэбна, а патрэбен менавіта PR?

 

– У нашым горадзе большасць людзей на дадзены момант зацікаўлена менавіта ў рэкламе. Бо людзі (бізнесмены, дырэктары прадпрыемстваў, ІП) маюць патрэбу ў больш хуткім атрыманні прыбытку. Гэта лагічна. PR больш планамерны. І складаецца са шматлікіх фактараў. І нейкая акцыя можа быць слабой, але патрэбнай для таго каб узмацніць эфект наступнай. Хто глядзіць наперад і давярае людзям, якія завуць сябе піяршчыкамi і працуюць у гэтай сферы, валодаюць цярпеннем і вытрымкай. Часцей важна 7 разоў адмераць і адзін раз адрэзаць, чым наадварот.


– Ці можна акрэсліць сферу дзейнасці такіх заказчыкаў? Каму больш патрэбны PR?

 

– У піяры маюць патрэбу гарадзенскія артысты розных жанраў. У гэтым прасоўванні сярод маіх калег мае поспех Міхаіл Ліс. І многія акцыі, якія адбываліся на працягу 2-ух апошніх гадоў у нашым славутым горадзе – заслуга шмат у чым менавіта гэтага сціплага гарадзенца.

 

У піяры ёсць ніша для піцейных устаноў. Асабліва якія толькі адкрываюцца і знаходзяцца не ў цэнтральнай частцы горада. Такім заказчыкам варта вельмі ўважліва ставіцца і да выбару персаналу (кухараў, дызайнераў інтэр’еру). Менавіта гэтыя людзі і палягчаюць дальнейшую працу піяршчыкаў. Таму што цяжка прасоўваць ўстанову, у якую самому пасля аднаго наведвання не захочацца вяртацца зноў.


– Калі казаць пра тэхналогіi, якія выкарыстоўваюцца: як піярацца ў свеце і ў Беларусі?

 

– У Беларусi PR у першапачатковым выглядзе практычна адсутнічае. Мы ці баімся прасоўвання ў нестандартнай форме, чагосьці новага, ці проста не бачым мэтавай аўдыторыі, здольнай зразумець PR. У сусветнай практыцы чым больш “трэшовай” і незвычайнай будзе акцыя, падзея, тым лепш будзе праведзены чарговы PR-ход.

На дадзеным этапе заўважу, што наша грамадства пакуль не гатова бачыць на вуліцах горада прадметы, артыстаў, якiя прасоўваюць той ці іншы тавар, паслугу або падзею. А пра рэзананс у сродках масавай інфармацыі я наогул маўчу. Колькі было ўжо мерапрыемстваў, дзе як толькі паказваліся якія-небудзь несумяшчальныя з нашым светапоглядам рэчы, адразу ж адзначаліся велізарная праглядаемасць і каментаванасць навіны.

 

І сваёй мэтай я бачу як раз паказаць актыўным жыхарам, што не трэба сядзець выключна на канапах і ля экранаў манітораў. Выходзьце да людзей, спрабуйце сябе ў прасоўванні, рабіце іміджавыя праекты.


– Ці звяртаюцца у нас да схаваных PR-тэхналогій? Ці заказваюць “чорны” PR?

 

– На маёй памяці такой праявы піяру як “чорны” я не сустракаў. Шмат чытаў пра яго, часта абмяркоўвалі пры сустрэчах у коле сяброў аб такой форме, але ў Гродна ён і не патрэбны. 


– Раскажы пра свае мерапрыемствы і праекты?

 

– Я прасоўваю імідж горада Гродна – гэта мая асноўная дзейнасць. Таксама з’яўляюсь кіраўніком праекта “Жывая гісторыя”. Са сваёй вялікай камандай распавядаю і паказваю сучаснікам праз гісторыю горада і яго жыхароў яркія і пазітыўныя моманты, якімі варта ганарыцца. Усе мае акцыі пакуль насілі выключна бюджэтны характар. Дэманструю магчымасці горада, прыцягваю моладзь, ствараючы візітныя карткі падзей і аб’ектаў культуры, якія адлюстроўваюць сучасны шматгранны Гродна.

 

Са станоўчых момантаў адзначу, што людзі пазнаюць гісторыю і паглыбняюцца ў яе праз незвычайныя формы і праявы, дзякуючы гэтаму адкрываюць для сябе шмат новага. Мерапрыемствы былі як масавыя (каля 10 тысяч чалавек), так і зусім невялiкiя, разлічаныя выключна на СМІ.

 

Усімі сакрэтамі я натуральна падзяліцца не магу, таму што ў кожнага чалавека павінна заставацца свая стратэгія і тактыка. А падзяліцца напрацоўкамі і падключыць у сваю каманду новых людзей – гэта заўсёды калі ласка.

Дзякуй вам за віншаванні з нашым прафесійным днём. Спадзяюся, што ў наступным годзе да даты 28 ліпеня мы ўзгадаем вялікую колькасць піяр-акцый ад чытачоў вашага інтэрнэт-партала.