Канадскі легіянер Бенджамін Бро стаў візітоўкай ХК “Нёман” (эксклюзіўнае відэа)
Галоўным героем кліпа стаў канадскі легіянер “Нёмана” – Бенджамін Бро. Нападаючы гарадзенскай каманды распавядаў на англійскай мове пра славутасці Гродна і абноўлены Лядовы палац. Здымкі праходзілі на ўязной дарозе ў Гродна, каля драмтэатра, Старога і Новага замкаў, пажарнай каланчы і, вядома ж, у лядовым палацы, дзе канадскага хакеіста чакалі заўзятары гарадзенскага клуба.
У здымках кліпа ўдзельнічалі таксама і дзяўчаты з групы падтрымкі ICEBERG.
Глядзіце невялікае відэа, якое карэспандэнт “Твайго стылю” здымаў з даху Лядовага палаца: