Польскі парапланерыст знаходзіцца пад арыштам у Гродне
Як паведамляе “Газета Выборча”, парушальнік мяжы можа быць дэпартаваны ў Польшчу да канца бягучага тыдня. Ён заплаціў ужо штраф у памеры каля 8 млн. рублёў, сустрэўся з польскім консулам у Гродне.
Газета паведамляе, што парапланерыст здаровы і не скардзіцца на кепскае абыходжанне. Яму дазволілі таксама тэлефанаваць сваім блізкім з мабільнага тэлефона.
Прыкладна тыдзень таму сябра Падляшскага Парапланернага клуба выляцеў з-пад Беластока і спрабаваў паставіць рэкорд па працягласці безпасадачнага пералёку, але памылкова пераляцеў беларускую мяжу, пасля чаго і быў затрыманы.
Фота: Grzegorz Skowronek / AG