Дзень сяброўства: З дапамогай Viber, Skype і Facebook можна таксама сябраваць

Бенджамін (хакеіст, прыехаў з Канады)

align=”” width=”515″ height=”386″ >
 Сяброўства – гэта калі нехта побач з вамі, у вашым крузе, у якім адчуваецца прыхільнасць, сімпатыя, спачуванне, сумленнасць, альтруізм i паразуменне.


Сяброўства – гэта калі можна давяраць і здольнасць быць самім сабой, выказваць свае пачуцці і рабіць памылкі, не асцерагаючыся негатыву ад сяброў.


І я б сказаў, што ёсць розныя віды сяброўства. Гэта людзі, з якімі ты вельмі блізкі і з кім ты размаўляеш амаль кожны дзень. І людзі з якімі ты маеш зносіны зрэдку, толькі, каб расказаць нейкія навіны.


У цяперашні час сяброўства лёгка падтрымліваецца на адлегласці з дапамогай Viber, Skype, Facebook і іншых сацыяльных медыя-платформаў.


Пры дапамозе іх лёгка можна заставацца на сувязі ў любы час дня і ночы. Такім чынам, нават калі вы знаходзіцеся ўдалечыні ад сваіх сяброў, то лёгка можна пагутарыць з імі пры дапамозе інтэрнэту.

 

Эмануэль (студэнт, прыехаў з Нігерыі)

Тэрмін сяброўства звязаны з рознымі думкамі. Але гэта, як правіла, вызначаецца як узаемная сімпатыя паміж двума або большай колькасцю людзей.


Сяброўства для мяне гэта ў першую чаргу паразуменне, цікавасць, каштоўнасць думак. Можа быць нават нейкія пачуцці, сэксуальныя адносіны і гэтак далей.


Сябра выбірае сэрца, менавіта гэты чалавек дапаможа ў любы момант. Наогул, трэба імкнуцца да сяброўства з усімі.


Як англійскi чалавек скажа, “TWO GOODS HEADS ARE BETTER THAN ONE”.

Элізабэт (студэнтка, прыехала з Эквадора)

 
Cяброўства – гэта безумоўная падтрымка. У Гродне ў мяне яшчэ няшмат сяброў, але я лічу, гэта пытанне часу.

Томас (студэнт, прыехаў з Ганы)

 
Сяброўства – гэта як сям’я. Сябры заўсёды павінны быць.


Бо толькі яны могуць зразумець твой дзіўны гумар і паводзіны. Сябры заўсёды прыйдуць на дапамогу і не пакінуць у бядзе.


У Гродне ў мяне шмат сяброў, але лепшы сябар толькі адзін – гэта мая сям’я.

Джэфры (студэнт, прыехаў з Эквадора)

 

Сяброўства для мяне ў першую чаргу – павага, любоў і давер. Бо без гэтага не можа быць добрага сяброўства.


У Гродне ў мяне ёсць сябры. Хтосьці з iх прыяцель, а хтосьцi – калега, а некаторых нават лічу сваімі братамі.

З’явіўшыся зусім нядаўна, Міжнародны дзень сяброўства паспеў здабыць папулярнасць у многіх краінах.

 

Ён адзначаецца для таго, каб нагадаць людзям пра важнасць наяўнасці сяброў у нашым жыцці і падкрэсліць, што менавіта дзякуючы такім адносінам жыццё чалавека становіцца больш яркім і пазітыўным.