Яўген Савасцьянаў: “Лепш дапамагчы роднай камандзе, чым нейкай іншай”

|

Нагадаем, Савасцьянаў з’яўляецца выхаванцам ваўкавыскай ДЮСШ-1.

 

З 2005 года па 2013 гг. Яўген выступаў за гарадзенскі “Нёман” і толькі ў 2014 г. пакінуў Гродна і перайшоў у “Гомель”. За гарадзенскую каманду паўабаронца правёў 150 матчаў, у якіх забіў 6 галоў.

За паўтары праведзеныя ў “Гомелі” сезоны на рахунку Савасцьянава 32 матчы, 1 гол і 2 галявыя перадачы.

Адзін з лепшых галоў Савасцьянава за гарадзенскі “Нёман”:

Усім вядома, чаму сышоў з “Гомеля” – з-за фінансавых праблем.


Пераезд у Гродна ў першую чаргу азначае працяг кар’еры. Вядома ж, вельмі прыемна, што вярнуўся дадому, дзе пачынаў сваю кар’еру. Лепш дапамагчы роднай камандзе, чым нейкай іншай.


Мэты і задачы зразумелыя – забіваць і перамагаць. Хацелася б перадаць прывітанне гарадзенскім заўзятарам. Хай прыходзяць на стадыён і падтрымліваюць нас, у іх гэта атрымліваецца вельмі добра.


Мы ў сваю чаргу пастараемся іх не расчараваць – распавёў паўабаронца карэспандэнту “Твайго Стыля”.

 

Савасцьянаў будзе выступаць за “Нёман” пад 33 нумарам. 

 

Яўген Савасцьянаў у свой час быў гульцом моладзевай зборнай Беларусі (8 гульняў).

 

Вядомы нямецкі сайт transfermarkt ацэньвае рынкавую вартасць футбаліста ў 400 тыс. еўра.

 

Нагадаем, што раней у склад каманды перайшоў таксама былы нападнік БАТЭ, “Тарпеда-БелАЗ” і зборнай Беларусі Арцём Канцавы.

Фота fcneman.by