Футбол на касцях: лёс старых могілак на месцы гарадзенскага стадыёна “Нёман”

Пасля вайны, яшчэ ў 50-х гг. на месцы сённяшняга спартыўнага комплексу знаходзіліся старыя габрэйскія  могілкі. Закладзеныя яны былі ў 1791 годзе.

 

Акрамя прадстаўнікоў гарадзенскіх габрэйскіх сем’яў (такіх, як Брэгманы, Грынбергі, Шарашеўскія) тут быў пахаваны славуты паэт Лейб Найдус.

Тэрыторыя могілак пашыралася аж да часоў нацысцкай акупацыі. Пасля вайны ў 1947 годзе могілкі фармальна былі ізноў зачыненыя. Фармальна не значыць фактычна, таму што яшчэ ў 1951 годзе тут хавалі памерлых, у тым ліку ахвяраў халакоста, целы якіх былі эксгумаваныя з розных месцаў. Але па габрэйскіх звычаях забаронена пераносіць цела. Дзе памёр, там і павінен быць пахаваны.

 

–  У 1945 годзе я прыехаў у Гродна, каб наведаць магілы сваіх родных, пахаваных на габрэйскіх могілках па вуліцы Горкага. Могілкi я знайшоў у вельмі запушчаным стане. Нямецкія варвары паламалі і зрынулі помнікі, разбурылі магілы, каб паздзеквацца з памяці савецкіх людзей.

 

Варта было чакаць, што гарадскі Савет прыме меры для захавання габрэйскіх могілак. Але гэтыя меры не прынятыя. Агароджа знішчаецца. Могілкi пераўтвораны ў пашу для жывёлы, а свабодная плошча выкарыстоўваецца пад агароды.

 

Гарвыканкам павінен абавязаць аддзел добраўпарадкавання горада прывесці могілкi у належны парадак, – так распавядаў былы жыхар горада Х. Айдукоўскi.

 

Цікава, ці дажыў Айдукоўскі да таго дня, калі на магілах яго продкаў пачалі ганяць футбольны мяч? У пачатку 1960-х “новыя” габрэйскія могілкі былі цалкам разбураны падчас будаўніцтва стадыёна.

 

У 1958 годзе пачалося іх канчатковае знішчэнне. У чэрвені 1959 году гарвыканкам прыняў рашэнне аб пабудове кінатэатра на іх тэрыторыі (канкрэтна на частцы, якая месцілася на вулiцах Каліноўскага і Горкага), але ў сакавіку 1960 года гэтае рашэнне было адменена і праз тры гады, у 1963 годзе, на месцы могілак быў пабудаваны стадыён “Чырвоны сцяг”.

 

Гісторыя на гэтым не заканчваецца. У 2003 годзе падчас рэканструкцыі стадыёну былі выкапаныя “новыя” косці, якія разам з зямлёй былі вывезеныя ў якасці падсыпкі вуліц і для іншых гаспадарчых патрэб па ўсім горадзе.

 

Няглядзячы на дагавор гарвыканкаму з прадстаўнікамі габрэйскай абшчыны працы на могілках так і не былі спыненыя.

 

Цікавым фактам з’яўляецца, што мацэвы (габрэйскія надмагільныя пліты) выкарыстоўваліся для пабудовы гарадскіх дарожак ці нават старога памятніка Леніну (дэмантаванага у 1987 годзе) – менавіта так распавядаюць гарадзенскія старажылы.

Фотаздымак з самалёта 1915 годзе. Добра бачны вуліца Горкага, забудова на месцы цяпершняй бальніцы №1 і тэрыторыя могілак, абнесеная мурам.

 

А як бы выглядалі цяпер могілкі на сучасным стадыёне “Нёман”:

 

Iнфармацыя з пабліка “Типичный гродненец

 

Фота: Аляксандр Перагудаў