Mirum Music Festival: застаўся апошні дзень, каб купіць танныя квіткі на самы яскравы фестываль лета

|

Nino Katamadze & Insight з Грузіі з’яўляюцца ўжо рэзідэнтамі фестывалю, аднак у гэтым годзе знакамітая джазавая вакалістка будзе прэзентаваць асаблівую праграму – выступіць у таварыстве струннага квартэту “N”.

 

Другім, не менш чаканым хэдлайнерам, з’яўляецца ўкраінскі гурт ONUKA, які сваім электра-фолькавым гукам у 2014 годзе заваяваў сэрцы не толькі ўкраінскай публікі.

 

Гэта не ўсе госці з Украіны. На сцэне з’явіцца таксама Dzierzynski bitz – спалучэнне савецкай рамантыкі, сучаснага ню-вэйву, джазавых акордаў і шарму вінтажнага гуку.

 

DaKooka – гэта вакалістка, аўтарка і выканаца песен, пяністка і dj з Украіны. Яе музыка прадстаўляе розныя музыкальныя напрамкі: trip-hop, experimental, indie, pop, drum’n’bass. Выступлення  DaKooka live band гэта заўсёды сапраўднае шоў з адмыслова падабраным відэа.

 

Літоўскую сцэну прэзентуе Leon Somov & Jazzu – спалучэнне idm, сінтэтычных мелодый, эксперыментальных гукаў, лірычных тэкстаў і непаўторнага вакалу.

 

З Расіі  прыедзе  адзін з самых цікавых прадстаўнікоў незалежнай музычнай сцэны апошніх гадоў – Наадя.

 

Беларускую музычную сцэну прэзентуюць электронныя праекты Intelligency – спалучэнне клавішаў, вакалу і лёгкага электроннага chill-звука, Shuma – спалучэнне архаічных беларускіх песен і  розных стыляў электроннай музыкі. Апрача таго выступіць Нагуаль – па словам іх саміх – ансамбль этнічнага сюрэалізму, шаманскага рок-н-ролу, народнага і міжнароднага шансон-біту, а таксама праект Take The Cookies – джазавы вакал, электроніка і жывыя інструменты.

Тых, хто не захоча скончыць ноч адразу пасля канцэртаў, чакае тэраса кафе-бара “Mirum”, дзе можн будзе танцаваць пад музыку дзіджэяў. Зайграюць Funkyjaws, Morgotika, Verde, Copi Chon, рэзідэнты Beautiful Vision, і госць фестывалю з Берліна – Eddie C.

 

Даехаць на фестываль можна на электрычцы ці маршрутцы або на спецыяльна арганізаваных тур-бусах з Мінска, Гродна, Брэста і Гомеля.

 

Арганізатары прапануюць начлег у інтэрнаце або ў палатковай зоне.

 

Пад’есці можна будзе ў фудкорце, у якім між іншым прадавацца будзе прадукцыя штукарскай пякарні і цукерні ŽORNY. Таксама будзе працаваць арт-зона.

 

Цана білетаў: 320 тыс. (да 1-га жніўня ўключна), потым 370 тыс.

 

Білеты можна набыць на сайце фэсту, на kvitki.by і ў касах KVITKI.BY па ўсёй Беларусі (у Гродне – на вуліцы Ажэшкі ў былым Доме афіцэраў).

 

Падрабязная інфармацыя на mirummusicfestival.by, а такасама ў супоўцы VK.